Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
нарматыўным для рускай літаратурнай мовы. Намінацыя паходзіць ад o- i асновы дзеяслова дуть [8]. У аснову назваў пакладзена ўласцівасць расліны, семя якой разносіцца ад лёгкага подыху ветру. У слоўніку Даля падаецца форма без памяншальнага суфікса одуван, утвораная з дапамогай суфікса -ан ад дзеяслоўнай асновы одуть. "Словарь русских народных гаворов" падае для назвы адуванчыка найменні одувалка, одувальнж, одуванник (9.C.66). У беларускіх народных гаворках зафіксаваны фанетычныя i словаўтваральныя варыянты гэтай назвы: дуванчык, дываньчык, надуванчык, раздуванчык i пад. У беларускіх гаворках зафіксавана яшчэ адна назва адуванчыка дзъмухавец (дмухавец, дмухель) з падобнай матывацыйнай утваральнай асновай, што i ў назве адуванчык. Яна лакалізуецца ў асноўным у Гродзенскім рэгіёне i як адзінкавая зафіксавана на Магілёўшчыне. Пры падачы назвы ў сваім слоўніку Кісялеўскі АЛ. спасылаецца на працы Васількова, Bepac, Краскоўскага i Чалоўскага, якія былі апублікаваны ў канцы 19-га - пачатку 20-га стагоддзя. 3 паметай размоўнае найменне падаецца i ў Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы, але не адзначана ў асноўных дыялектных лексікаграфічных даведніках, апублікаваных у другой палове 20-га стагодцзя, што можа сведчыць пра вельмі абмежаванае распаўсюджанне гэтай назвы, або нават пра тое, што ў сучасных гаюрках беларускай мовы гэтая намінацыя практычна не ўжываецца. Гэта больш позняе ўтварэнне, якое паходзіць ад асновы дзеясловаў дзьмуць, дзьмухаць, якія, у сваю чаргу, з'яўляюцца кантамінацыяй старых славянскіх форм *duti i *dpti [10]. Намінацыя дзъмухавец з'яўляецца літаратурнай назвай адуванчыка ў польскай мове. Хутчэй за ўсё, яна i пранікла ў беларускія гаюркі з польскай мовы. Хаця ў беларускіх гаворках гэта найменне ўжываецца вельмі абмежавана, яно даволі часта ўжываецца беларускімі пісьменнікамі ў мове мастацкай літаратуры: На цёмнайужо, сакавітай траве абочын камячкамі кволага пуху стаіць дзъмухавец (Я.Брыль). На белых галоўках дзьмухаўцу абапал дарогі густа туманіліся кроплі расы (І.Мележ). У Карэліцкім раёне зафіксавана найменне пералётнік. У аснове ўтварэння назваў адуванчыКу дзъмухавец, пералётнік ляжыць адна i тая ж матывацыйная прыкмета: апушанае насенне гэтай расліны (адуванчыка) лёгка абдуваецца ветрам i разносіцца (пералятае) на далёкія адлегласці. Параўнай pyc. ветродужа [З.С.128]. У Мёрскім раёне на Віцебшчыне адзначана адзінкавае найменне адуванчыка арлічык, якое не сустрэлася больш у гаворках іншых славянскіх моў. Матывацыю наймення высветліць цяжка. Вядома, што ў прыродзе ёсць папараць з назвай бел. арляк, рус., укр. орляк. Назвы папараці звязваюцца з паняццем птушак, крылляў паводле знешняга выгляду лісця, якое нагадвае крылле птушак [11]. Можна дапусціць, што ў аснове наймення адуванчыка арлічык ляжыць уласцівасць семя лёгка лятаць (як арол). Але гэта толькі меркаванне. Даволі пашыранымі ў беларускіх гаворках для назвы адуванчыка з'яўляюцца найменні, у аснове якіх у якасці матывацыйнай прыкметы ляжыць паняцце малако": малачай, малачуяку малочнік, малошнік, млечнік i інш. У адрозненне ад назваў тыпу адуванчык i дзъмухавец, характерных у першую чаргу для гаворак усходняй зоны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, зяўляюцца
8 👁
 ◀  / 381  ▶