Гэтая расліна сустракаецца на тэрыторыі практычна ўсіх славянскіх краін. Беларусь - адзін з галоўных раёнаў прамысловай нарыхтоўкі адуванчыка. Для атрымання натуральнага каўчуку раней вырошчвалі адуванчык кок-сагыз. Як сведчаць анамасіялагічныя i лінгвагеаграфічныя матэрыялы АЛА i ЛАБНГ, у беларускіх народных гаворках зафіксавана звыш сарака найменняў (улічваючы словаўтваральныя, фанетычныя i граматычныя варыянты) гэтай травяністай расліны (гл. карту № 51 Одуванчик" i матэрыялы да яе ў трэцім выпуску Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа [3. С. 129], а таксама карту № 244 Адуванчык" i матэрыялы да яе ў Лексічным атласе беларускіх народных гаворак [4. Карта № 244]). Вялікі матэрыял па назвах гэтай расліны падаюць дыялектныя слоўнікі i, у першую чаргу, тэматычны слоўнік "Раслінны свет"[5] i "Латино-русскобелорусский ботанический словарь" А.І.Кісялеўскага[6]. На пытанне "Інструкцыі па збіранню матэрыялаў для складання Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак" № 1564 Як называецца адуванчык? i пытанне АЛА одуванчик - maslacak - mniszek lekarski - mlecz атрыманы ад інфармантаў наступныя адказы: адуванчык, надуванчык, раздуванчык, дуванчык, абдуванчык, дзьмухавец, дмухелъ, дмухавец, малачай, молочэй, малач'як, малошнік, малачак, млечнік, пухоўка, пухар, пералётнік; шматлікія адзінкавыя назвы тыпу воўча малако, курача срака, знахарка, ксяндзоў теш, божай мацеры сарочка, ячменькі, дзед, дзядок, баба, кульбаба, папок, пупок, каток, бабок, пупышы i многія іншыя. Большасць рэгіянальных назваў не валодае дастатковай тэрміналагічнасцю, яны або тэрытарыяльна вельмі абмежаваныя, або шматсастаўныя. У іншых славянскіх мовах распаўсюджаны назвы адуванчыка з тымі ж каранямі, што i ў беларускіх народных гаворках: сербахарвацкае маслачак, македонскае млечка, лужыцкае mloč, mlac, польскае dmuchawiec, mniszek, украінскае кульбаба, рускае одуванчик, славацкае pupava i інш. Калі аб'ядноўваць дыялектныя намінацыі адуванчыка па тоеснасці тыпаў матывацыйных адносін, то ўсе іх можна падзяліць на некалькі груп [7. C.20]: 1. прэдыкатыўныя: адуванчык, раздуванчык, дуванчык, дываньчык, надуванчык, дзьмухавец, дмухелъ, дмухавец, пералётнік; 2. суб'ектныя: баба, дзед, дзядок, дзед i баба, казачок, знахорка, жыдок, ксёндз, папок, казакі; 3. аб'ектныя: малачай, малач'як, малочнік, млечнік, пухар, пухоўка, зубнік; 4. метафарычныя: пупок, бабок, пупышы, каток, коцікі; 5. складаныя найменні: жоўтая цыкор'я (атрыбутыўны i аб'ектны), божай мацеры сарочка (суб'ектны i метафарычны), ксяндзоў теш (суб'ектны i метафарычны), воўча малако (суб'ектны i аб'ектны), курача срака (суб'ектны i метафарычны); 6. матывацыйна не зусім ясныя: арлічык, кульбаба, ячменькі, багатка. Як паказаў аналіз матэрыялу, найбольш пашыранымі, асноўнымі ў гаворках беларускай мовы для абазначэння гэтай расліны з'яўляюцца найменні адуванчык i малачай i іх шматлікія варыянты. Назвы з коранем дув- распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі паўднёва-ўсходняй зоны беларускіх народных гаворак, з'яўляюцца асноўнымі найменнямі гэтай расліны на ўсёй тэрыторыі рускіх народных гаюрак, а таксама зафіксаваны вузкай паласой ва ўкраінскіх гаворках на мяжы з Беларуссю i Расіяй. Найменне одуванчик з'яўляецца
Дадатковыя словы
абектны, абектныя, абядноўваць, зяўляецца, зяўляюцца, малачяк, субектны, субектныя, цыкоря
13 👁