Л.П. Кунцэвіч ТЫПЫ НАЙМЕННЯЎ АДУВАНЧЫКА Ў БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ГАВОРКАХ Даследаванне дыялектнай батанічнай тэрміналогіі i наменклатуры мае вельмі важнае значэнне па той прычыне, што гэтая трупа лексікі можа праліць святло не толькі на характар расліннасці даследуемага рэгіёна ў мінулым, але i садзейнічаць высвятленню шырокага кола ўяўленняў, якія суадносяцца адначасова з некалькімі аспектамі культуры. Расліннасць заўсёды аказвала вялікі ўплыў на жыццё людзей. Збіранне раслін, іх пладоў з'яўляецца адным ca старажытнейшых заняткаў чалавека. Многія расліны ўжываліся i зараз ужываюцца ў ежу, некаторыя служаць лекамі пры хваробах людзей i жывёл i г.д. Усе яны маюць свае, часта акрамя літаратурнай, вельмі шматлікія рэгіянальныя назвы, якія ўтвараюць вялікія намінатыўныя рады. У склад гэтых радоў уваходзяць часам па дваццаць, трыццаць, а то i значна больш найменняў. Высветліць значэнне назвы расліны бывае вельмі складана, таму што матыў, пакладзены ў аснову наймення, даўно забыты i неабходна высвятленне фальклорных, міфалагічных i рэлігійных вобразаў, легенд, экспрэсіўнай характарыстыкі асабовых імён i г.д., на аснове якіх была ўтворана намінацыя. Параўнай назвы свентыян, пятрушка, мята ГІятрова, мышыны гарох, ксяндзоў плеш, мядзведзікі, мядзведжае вушка i інш. Неадназначнай з'яўляецца назва расліны i ў лінгвагеаграфічным плане. Ступень распаўсюджанасці слоў розная, побач ca значным агульнаславянскім пластом лексікі кожная мова i кожная гаворка ствараюць вялікі працэнт новаўтварэнняў, многія з якіх з'яўляюцца вузкамясцовымі, лакальнымі. I такія суадносіны былі ва ўсе часы, таму высветліць матыў, пакладзены ў аснову некаторых найменняў, немагчыма i па той прычыне, што слова магло быць вузкамясцовым у старажытныя часы [1.С. 85]. Сярод раслін, якія распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі, адметнае месца займае одуванчик. У дадзеным артикуле мы пакажам тэрытарыяльнае распаўсюджанне ў беларускіх народных гаворках найменняў адуванчыка, паспрабуем высветліць, па магчымасці, тып матывацыйных адносін паміж гэтымі назвамі i вызначыць прыкметы, пакладзеныя ў аснову шматлікіх намінацый гэтай расліны. У беларускай літаратурнай мове для травяністай расліны сямейства складанакветных з жоўтымі кветкамі i насеннем на пушыстых валасінках, дзякуючы якім яно лёгка разносіцца ветрам (Taraxacum), існуюць дзве назвы - адуванчык i дзьмухавец. На Беларусі вядома болып за 10 відаў адуванчыка (дзьмухаўца), самым пашыраным з якіх з'яўляецца адуванчык лекавы. Расце ён каля жылля, уздоўж дарог, на палях, агародах, лугах. Гэта шматгадовая травяністая расліна ca стрыжнёвым коранем i бязлістымі, полымі ўнутры сцябламі i двухполымі, звычайна жоўтымі кветкамі, на зломе сцябла якіх выдзяляецца горкі малакападобны сок [2. C
Дадатковыя словы
зяўляецца, зяўляюцца
11 👁