аднаслоўная намінацыя ксёндз. Для параўнання прывядзём назвы адуванчыка падобнага тыпу з іншых моў. Знешнія асацыяцыі прывялі да ўзнікнення лацінскай назвы caput monachi, ням. Pfaffenblat. Калькі гэтай назвы чэш. pleš, ст-чэш. pleška (Mach., 233), укр. plešyveč, popove humence (Mak., 366-367). 3 украінскай мовы назва пранікла ў данскія гаворкі: попово гуменцо. Магчыма, што ў выніку другаснага пераасэнсавання з'явіліся назвы адуванчыка попы, попик [12. С. 101]. Найменні папок, папкі у беларускіх народных гаворках адзначаны на Палессі ў Гомельскім i Магілёўскім рэгіёнах, a таксама ў Смаленскім рэгіёне. Гэтыя найменні, відаць, даволі старажытныя, яны былі зафіксаваны яшчэ K. Чалоўскім [15]. На нашу думку, гэта назва магла ўзнікнуць такім жа чынам, як i намінацыя ксёндз. У палескіх гаворках для назвы адуванчыка зафіксавана адзінкавая намінацыя божай мацеры сарочка (Божья матерь сорочка по дорогах растёт, худобе дают, кто кровью мочица. Лельчыцкі раён)[16. С.416], якая з'яўляецца, відаць, рэліктавым найменнем гэтай расліны. У народных гаворках даволі часта сустракаюцца назвы раслін, насякомых, прыродных з'яў, прадметаў i г.д., звязаныя з рэлігійнымі ўяўленнямі насельніцтва: напрыклад, вясёлка - вянок святога Барнарда, пояс Марыі, гваздзік-травянка - слёзкі божай мацеры, капытнік - чортавы капыцікі, божая кароўка - андрэйка-бажок, першацвет - святога Пятра ключыкі i пад. Магчыма, што ў аснове намінацыі божай мацеры сарочка ляжыць белы колер ужо апушанай расліны. Адбыўся метафарычны перанос з адной рэаліі на другую: галоўка адуванчыка такая ж беласнежная, як сарочка божай мацеры. У Смаленскім рэгіёне зафіксавана найменне пупок. У аснове гэтай назвы ляжыць таксама метафарычны перанос: падабенства пазбаўленай пушыстых сямянак галоўкі адуванчыка да пупка. На аснове знешніх асацыяцый узнікла i назва адуванчыка (у першую чаргу так называлася пазбаўленая пушыстага семя галоўка расліны) курача срока, зафіксаваная пры зборы матэрыялаў для Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці. У Гомельскім i Жыткавіцкім раёнах адзначаны назвы каток, коцікі, якія, відаць, таксама ўтвораны на аснове асацыяцый (пушыстая, мяккая галоўка адуванчыка падобна на коціка). У палескіх гаворках для назвы адуванчыка ўжываюцца намінацыі казачок, казачкі (Козачок жоўтый, хорошы, але ўсе рукі од ёго потом чорны, нэ одмываюцца, i одэжа тожэ. У дэўчат малых усе плацця летом Мараты од іх. Бярозаўскі раён) (ДСБ). Як сцвярджаюць этымолагі, тут можна гаварыць аб пераносе, у аснове якога ляжыць уяўленне аб горкім смаку соку адуванчыка, аб бескарыснасці або шкоднасці расліны [17]. Гэта матывацыя часта ляжыць у аснове найменняў i іншых раслін, параўн. шчауе конское, жабнік, гарох воўчы i пад. Намінацыя зубнік, як i большасць адзінкавых найменняў адуванчыка, зафіксавана ў палескіх гаворках. Хутчэй за ўсё, як i ў найменні знахорка, асноўным матывам для ўтварэння назвы паслужылі лекавыя ўласцівасці расліны, адварам якой лечаць зубны боль. У Ашмянскім раёне ўжываецца намінацыя ячменькі. Мясцовыя жыхары так тлумачылі гэтую назву: Калі зацвітае адуванчык - пара сеяць ячмень. Час цвіцення адуванчыка звязваецца з часам пасеву ячменю
Дадатковыя словы
зявіліся, зяў, зяўляецца
11 👁