На Тураўшчыне адзначана найменне бабок. Корань боб-/ баб- шырока прадстаўлены ў назвах раслін ва ўсіх славянскіх мовах, характарызуючы ў асноўным бутоны, асобныя кветкі. Параўн. рус. бабочки, бобочки -васількі, бобки, бобовник канюшына i інш. Гэты корань служыць для абазначэння дробных, круглых прадметаў. Так, бобкамі называюць круглыя галоўкі канюшыны [1.С.37]. 3 канюшыны гэтая назва была перанесена i на іншыя расліны, у даным выпадку на шарападобную кветку адуванчыка. У Крычаўскім i Жыткавіцкім раёнах ужываецца намінацыя жыдок [З.С.128], назва тычыцца таксама ў першую чаргу кветкі адуванчыка, а не самой расліны. Матывацыя няясная. У Пружанскім раёне зафіксавана назва слепота. Найменні курача слепота i слепота ужываюцца таксама ва ўкраінскіх народных гаворках. Хутчэй за ўсё намінацыя перанесена з іншай расліны кураслеп (анемона) на адуванчык па жоўтаму колеру кветак. Той жа матыў ляжыць у аснове назвы жоўтая цыкор'я. Падобны перанос назвы з адной расліны на другую па нейкай вызначальнай для іх прыкмеце ў народных гаворках вельмі пашыраны сярод назваў раслін, параўн. крываунік - піжма, крынічнік - незабудка, малачай - acom, падбел - лопух, бяссмертнік i многія іншыя. Такім чынам, асноўнымі наменклатурнымі абазначэннямі расліны адуванчык у беларускіх народных гаворках ( як i ў літаратурнай мове) з'яўляюцца найменні адуванчык i дзьмухавец разам з вытворнымі ад іх ці адпаведнымі па базавым кампаненце назвамі (надуванчык, раздуванчык, абдуванчык, дуванчык i дмухавец, дмухель i пад.), у аснове ўтварэння якіх ляжыць адна i тая ж матывацыйная прыкмета: пушыстае семя гэтай расліны разлятаецца ад лёгкага подыху ветру. Найменні з коранем дув- характэрны для гаворак усходняй зоны. Гэтым найменням проціпастаўляюцца намінацыі з коранем молок- тыпу малачай i іншымі адпаведнымі па базавым кампаненце назвамі млечнік, молочэй, малач'як, малочнік i пад., якія пашыраны ў заходняй групе гаворак беларускай мовы, у тым ліку i на тэрыторыі палескіх гаворак. Абодва намінацыйныя тыпы маюць статус агульнаславянскіх. Аналіз шматлікіх найменняў адуванчыка паказаў, што ў гаворках беларускай мовы асноўнымі па сутнасці пры ўтварэнні намінацый з'яўляюцца дзве вылучальныя (адрознівальныя) прыкметы. Гэта, з аднаго боку, лёгкае абдуванне ветрам апушаных сямянак расліны i, з другога боку, выдзяленне ca сцябла горкага малакападобнага соку. У межах пашырэння намінацый з коранем молок- зафіксаваны шматлікія вузкалакальныя або адзінкавыя найменні, якія часцей за ўсё называюць не саму расліну, a яе кветкі (звычайна пасля адцвітання). Болыпасць з іх не валодаюць дастатковай тэрміналагічнасцю, таму што з'яўляюцца шматсастаўнымі або тэрытарыяльна абмежаванымі, але не выключана, што многія з іх тыпу божай мацеры сарочка, знахорка i пад. з'яўяюцца болын раннімі па часе ўтварэннямі, чым адуванчык i дзьмухавец. *** Інтэрпрэтацыйная карта, прысвечаная найменням адуванчыка ў гаворках беларускай мовы, адлюстроўвае рэальнае пашырэнне двух асноўных тыпаў назваў з каранямі дув- i малок-, а таксама найменняў з коранем пух-. Тэрыторыя пашырэння
Дадатковыя словы
зяўляюцца, зяўяюцца, малачяк, цыкоря
30 👁