Гэтая расліна сустракаецца на тэрыторыі практычна ўсіх славянскіх краін. Беларусь – адзін з галоўных раёнаў прамысловай нарыхтоўкі адуванчыка. Для атрымання натуральнага каўчуку раней вырошчвалі адуванчык кок-сагыз.
Як сведчаць анамасіялагічныя і лінгвагеаграфічныя матэрыялы АЛА і ЛАБНГ, у беларускіх народных гаворках зафіксавана звыш сарака найменняў (улічваючы словаўтваральныя, фанетычныя і граматычныя варыянты) гэтай травяністай расліны (гл. карту № 51 “Одуванчик” і матэрыялы да яе ў трэцім выпуску Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа [3. С.129], а таксама карту № 244 “Адуванчык” і матэрыялы да яе ў Лексічным атласе беларускіх народных гаворак [4. Карта № 244]). Вялікі матэрыял па назвах гэтай расліны падаюць дыялектныя слоўнікі і, у першую чаргу, тэматычны слоўнік “Раслінны свет”[5] і “Латино-русско-белорусский ботанический словарь” А.І.Кісялеўскага[6]. На пытанне “Інструкцыі па збіранню матэрыялаў для складання Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак” № 1564 Як называецца адуванчык? і пытанне АЛА одуванчик – maslacak – mniszek lekarski – mlecz атрыманы ад інфармантаў наступныя адказы: адуванчык, надуванчык, раздуванчык, дуванчык, абдуванчык, дзьмухавец, дмухель, дмухавец, малачай, молочэй, малач’як, малошнік, малачак, млечнік, пухоўка, пухар, пералётнік; шматлікія адзінкавыя назвы тыпу воўча малако, курача срака, знахорка, ксяндзоў плеш, божай мацеры сарочка, ячменькі, дзед, дзядок, баба, кульбаба, папок, пупок, каток, бабок, пупышы і многія іншыя. Большасць рэгіянальных назваў не валодае дастатковай тэрміналагічнасцю, яны або тэрытарыяльна вельмі абмежаваныя, або шматсастаўныя. У іншых славянскіх мовах распаўсюджаны назвы адуванчыка з тымі ж каранямі, што і ў беларускіх народных гаворках: сербахарвацкае маслачак, македонскае млечка, лужыцкае mloč, mlac, польскае dmuchawiec, mniszek, украінскае кульбаба, рускае одуванчик, славацкае pupava і інш.
Калі аб’ядноўваць дыялектныя намінацыі адуванчыка па тоеснасці тыпаў матывацыйных адносін, то ўсе іх можна падзяліць на некалькі груп [7. С.20]:
1. прэдыкатыўныя: адуванчык, раздуванчык, дуванчык, дываньчык, надуванчык, дзьмухавец, дмухель, дмухавец, пералётнік;
2. суб’ектныя: баба, дзед, дзядок, дзед і баба, казачок, знахорка, жыдок, ксёндз, папок, казакі;
3. аб’ектныя: малачай, малач’як, малочнік, млечнік, пухар, пухоўка, зубнік;
4. метафарычныя: пупок, бабок, пупышы, каток, коцікі;
5. складаныя найменні: жоўтая цыкор’я (атрыбутыўны і аб’ектны), божай мацеры сарочка (суб’ектны і метафарычны), ксяндзоў плеш (суб’ектны і метафарычны), воўча малако (суб’ектны і аб’ектны), курача срака (суб’ектны і метафарычны);
6. матывацыйна не зусім ясныя: арлічык, кульбаба, ячменькі, багатка.
Як паказаў аналіз матэрыялу, найбольш пашыранымі, асноўнымі ў гаворках беларускай мовы для абазначэння гэтай расліны з’яўляюцца найменні адуванчык і малачай і іх шматлікія варыянты.
Назвы з коранем дув- распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі паўднёва-ўсходняй зоны беларускіх народных гаворак, з’яўляюцца асноўнымі найменнямі гэтай расліны на ўсёй тэрыторыі рускіх народных гаворак, а таксама зафіксаваны вузкай паласой ва ўкраінскіх гаворках на мяжы з Беларуссю і Расіяй. Найменне одуванчик з’яўляецца
79 👁