Аднак лічыць у сувязі з гэтым паўночнаславянскія рэгіянальныя назвы тыпу лсвоя запазычаннямі па ўтваральнай аснове з суседняй літоўскай мовы (як дарэчы i наадварот) усё ж нельга. Не дазваляе іх адпаведнае моўнае разыходжанне па структуры. У гаворках адзначаных славянскіх моў, як i ў літоўскай мове, г эта ўласныя моўныя структурныя ўтварэнні. Што датычыць адпаведнасці паміж імі ці роднасных сувязей у структурна-семантычных адносінах па базе ўтваральнай асновы, то яны тлумачацца, безумоўна, бацькоўскай" роднасцю або агульнасцю іх вытокаў. Назвы тыпу хвоя i назва skuja маюць у якасці базавай адну i тую ж агульную зыходную папярэднюю ім намінацыйную адзінку. Ад яе ў гаворках славянскіх моў i ў літоўскай мове нарадзіліся" свае моўныя назвы, якія атрымалі пашырэнне i рознае фанетычнае i мадыфікацыйнае размнажэнне" па структурна-семантычнай рэалізацыі i развіцці. Малаверагодным з'яўляецца тлумачэнне паўночнаславянскіх (y тым ліку i беларускіх) назваў тыпу хвоя па базе ўтваральнай асновы як калькі літоўскай моўнай назвы skuja. Калькіраванне - адзін з прадуктыўных шляхоў i спосабаў назватворчага забеспячэння ў мовах пры іх узаемадзеянні ў працэсе развіцця. Але яно грунтуецца, як вядома, на выразным усведамленні структурна-семантычных вытокаў базы ўтваральнай асновы назваў, якія калькіруюцца, што ў гэтым выпадку наўрад ці магло мець месца. Мясцовымі рэгіянальнымі інавацыйнымі ўтварэннямі па базе асновы з'яўляюцца таксама i паўночнаславянскія назвы тыпу сасна'. Ім уступілі тут месца, відавочна, сапраўды агульнаславянскія назвы тыпу бор [11]. Утварыліея яны такімі па базе асновы i атрымалі пашырэнне, як можна думаць, у сувязі з асаблівай сапраўды вылучальнай адметнай уласцівасцю хвоі вельмі важнага мясцовага гаспадарчага значэння. Вядома i зразумела, што для мясцовага насельніцтва балтыйскага рэгіёна хвоя з'яўлялася не толькі надзвычай пашыраным, але i асабліва каштоўным дрэвам у многіх адносінах. Хвоя - гэта ў першую чаргу i цяпло, i святло, i лепшы будаўнічы, а таксама рамесны гаспадарчы матэрыял. Гэта, канечне, i самае лепшае борцевае дрэва. А ўзвышаныя грудавыя" верасовыя, ягадныя, баравіковыя лішайнікавыя бары былі прывабнымі для ўсяго жывога. У тым ліку i для чалавека. Але асабліва важнае значэнне хвоі ў адрозненне ад іншых дрэў для насельніцтва лясных прыбалтыйскіх абшараў у мінулым заключалася ў тым, што хвоя давала смалу-жывіцу. Гэта было неабходнае i незаменнае ў тыя часы па сваіх уласцівасцях рэчыва ў самых розных побытава-гаспадарчых адносінах. Як сродак гарачага, а таксама халоднага засцерагальнага засмольвання" прылад працы, драўлянага гаспадарчага посуду, сродкаў воднага транспарту, каб захаваць ад вільгаці або ад выцякання вадкасцей. Як сродак атрымання дзёгцю ў лясных смалакурнях з багатых смалой хваёвых карчоў для наземнага транспарту. Нарэшце, смала-жывіца з'яўлялася запатрабаваным i каштоўным рэчывам
Дадатковыя словы
зяўляецца, зяўлялася, зяўляюцца
9 👁