Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
таварнага значэння ў балтыйскім рэгіёне i для буйнога рачнога i марскога суд н абуд аўн i цтва. У сувязі з гэтым адметным, нават спецыяльным заняткам мясцовага насельніцтва балтыйскага рэгіёна, з'яўлялася здабыча хваёвай смалы-жывіцы. У тым ліку i для аселых тут паўночных славян. Гэта i збіранне натуральных застылых наплываў ці нацёкаў смалы з пашкоджанняў на ствалах старых дрэваў, або сосак" (параўн. соска, сасулька, сысо'лка, сусолька - 'лядзяш, намерзлы ў таўшчыню i ўдоўжкі капеж' [12]). I гэта спецыяльнае штучнае здабыванне смалыжывіцы, вядомае i зараз як падсочка. У сувязі з гэтым правамерна i верагодна ставіць назвы тыпу сасна ў роднасную сувязь па назватворчых базавых асаблівасцях асновы з першапачатковым азначэннем хвоі паводле дзеяслова *sbsati (ст.слав. съсати, руск. сосать [13], бел. ссаць, сасацъ, со'сіць [14]. Напачатку гэта адасабляльнае азначэнне такой хвоі з наплывам смалы або з падсосам" - *сосная або *сасная смаліна ці барына. A потым зусім натуральнае згортванне такіх сінтаксічных назваў шляхам субстантывацыі прыметнікавага азначэння ў лексічныя назвы тыпу соснах іх генералізацыя па ўжыванні. У заключэнне адзін даволі цікавы ў гэтых адносінах факт. У лексікаграфічных матэрыялах аб назвах хвоі ў гаворках Беларусі адзначана, як указвалася вышэй, своеасаблівая па ўтваральнай аснове назва падсасонка (Лоеўскі р-н). Магчыма, гэта крыху адвольная памяншальная лексічная форма назвы хвоі. А можа гэта мясцовае ўтварэнне, якое грунтуецца па своеасаблівасці ўтваральнай асновы якраз на азначэнні падсосны? Гэта значыць, на ўсведамленні яшчэ адпаведнай вылучальнай своеасаблівасці хвоі як зыходнай матывацыйнай устаноўкі ў адносінах яе назватворчага словазабеспячэння
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўлялася, падсбсны, сосіць, сысолка
5 👁
 ◀  / 381  ▶