Значна болып вядомымі ў гаворках славянскіх моў з'яўляюцца назвы тыпу сасна. Але, як пераканаўча сведчаць матэрыялы АЛА, яны таксама не агульнаславянскія, a рэгіянальныя "паўночнаславянскія словы" [9]. Лексемы характарызуюць па ўжыванні значны абшар гаворак славянскіх моў, у тым ліку гаворкі ўсходнеславянскіх моў, а таксама заходнеславянскіх польскай мовы i ўсходняй часткі славацкай мовы. Паводле матэрыялаў АЛА назвы такога тыпу ў паўднёваславянскіх мовах, а таксама ў гаворках чэшскай мовы i ў заходняй частцы гаворак славацкай мовы не выяўлены зусім. Гэта гаворкі славянскіх моў, у якіх пануюць назвы тыпу бор. Назвы тыпу сасна ў гаворках адзначаных славянскіх моў з'яўляюцца, безумоўна, рэгіянальнымі папярэднікамі больш вузкіх па пашырэнні ў іх рэгіёне або арэале назваў тыпу хвоя. Пра гэта сведчаць іх адносіны па пашырэнні. Назвы тыпу сасна фіксуюцца i ў межах распаўсюджання назваў тыпу хвоя. Дадзеныя рэгіяналізмы выступаюць як бы на фоне назваў тыпу сасна. Такімі папярэднікамі назваў тыпу хвоя з'яўляюцца назвы тыпу сасна i ў гаворках паўднёвага захаду Беларусь Матэрыялы АЛА раскрываюць не толькі рэгіянальную прыроду назваў тыпу хвоя i тыпу сасна у гаворках славянскіх моў. Яны тым самым вызначаюць таксама i межы пошукаў тлумачэння i раскрыцця гэтых тыпаў назваў па базавых асаблівасцях іх утваральнай асновы. Назвы тыпу хвоя, калі браць пад увагу іх пашырэнне, павінны тлумачыцца, як быццам, даволі адназначна i проста. У сувязі з тым, што па сваіх базавых асаблівасцях яны з'яўляюцца суадноснымі з назвай skuja ў літоўскай мове, гэтыя паўночнаславянскія рэгіяналізмы па ўстаноўленых асаблівасцях патрэбна лічыць аславяненымі" запазычаннямі (калькамі) суседняга літоўскага моўнага паходжання. Паўночнаславянскія назвы тыпу хвоя i літоўская назва skuja на самай справе блізкія, роднасныя паміж сабой. Вельмі тоесныя найменні па семантычнай прыродзе базы іх утваральнай асновы. Яны з гэтага боку, можна сказаць, назвыблізнюкі. Так, назвы тыпу хвоя у славянскіх мовах па іх зыходнай базе або стварэнні зусім правамерна звязваюць са словам хвоя са значэннем 'шыпулькі, ігліца, іголкі'. Гэта значэнне слова хвоя было, можна сказаць, кіруючым i рашаючым, інакш кажучы, зыходным матывацыйным пры ператварэнні i замацаванні яго ў якасці ўтваральнай базы для назваў тыпу хвоя [10]: хвоя 'шыпулькі, ігліца' хвоинае дрэва, дрэва з хвояй дрэва хвоя, хваіна i г.д.]. Таксама з аналагічным па значэнні словам skuja 'іголка, шып' звязваецца па прыродзе базы ўтваральнай асновы i падобная літоўскамоўная назва skuja. Блізкасць або роднасць славянскіх рэгіянальных назваў тыпу хвоя i назвы skuja ў суседняй літоўскай мове выразна адчуваецца i мае месца на самай справе таксама i ў ix структурным абліччы (слав, х = літ. sk
Дадатковыя словы
зяўляюцца
5 👁