Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
роднасці назваў тыпу сасна i слоў тыпу *sopčti (бел. сапці). У прыватнасці, падобнае ўпадабненне іх ca структурнага (фармальнага) ды i з семантычнага боку. Але самае галоўнае - yce адзначаныя i іншыя тлумачэнні як назваў тыпу хвоя, так i назваў тыпу сасна грунтуюцца на сцверджанні іх падабенства або роднасці з тымі словамі, з якімі яны суадносяцца, толькі па структурнасемантычных асаблівасцях. Недастатковымі былі звесткі аб асаблівасцях пашырэння адпаведных назваў i суаднесеных з імі па паходжанні слоў i адносінах па іх. У сувязі з гэтым наяўныя анамасіялагічныя лінгвагеаграфічныя матэрыялы ЛАБНГ аб назвах хвоі ў гаворках Беларусі i асабліва адпаведныя матэрыялы АЛА [8] аб назвах гэтага дрэва ў гаворках славянскіх моў наогул адкрываюць, безумоўна, новыя перспектывы ў тлумачэнні іх з'яўлення i паходжання. Гэта дастаткова вызначальныя i верагодныя звесткі аб асноўных анамасіялагічных асаблівасцях ландшафту абазначэння хвоі ў гаворках беларускай i славянскіх моў. Адначасова гэта неабходны грунт для вызначэння верагоднасці існуючых тлумачэнняў выяўленых назваў i для новых інтэрпрэтацыйных пошукаў i гіпотэз. Дастаткова выразнымі i адназначнымі з'яўляюцца матэрыялы ЛАБНГ i АЛА аб першапачатковай прыродзе назваў тыпу хвоя i тыпу сасна i іх зыходных вытоках i прыналежнасці. Што датычыць назваў тыпу хвоя, то ўжо матэрыялы ЛАБНГ яскрава сведчаць, што яны з'яўляюцца відавочнымі рэгіяналізмамі па паходжанні ў гаворках беларускай мовы. I рэгіяналізмамі паўднёва-заходняй дыялектнай прыналежнасці, калі мець на ўвазе яўна адпаведны гэтаму характар мяжы іх тэрытарыяльнага пашырэння ў гаворках беларускай мовы. Устаноўленае паўднёва-заходняе, у тым ліку i дыялектнае, пашырэнне назваў тыпу хвоя ў гаворках беларускай мовы тлумачаць матэрыялы АЛА. Яны сведчаць, што падобныя назвы - сумесна набытая асаблівасць гаворак паўднёвага захаду Беларусі з гаворкамі іншых славянскіх моў. Назвы тыпу хвоя маюць пашырэнне ў гаворках палескай, або паўночнай групы ўкраінскай мовы, якія з'яўляюцца сумежнымі з гаворкамі паўднёвага захаду Беларусь Далей на захад падобныя назвы характарызуюць у пэўнай ступені гаворкі польскай мовы на поўначы Польшчы. Нарэшце, падобныя па базе ўтваральнай асновы назвы асаблівасць гаворак серба-лужыцкай мовы. Гэта ў цэлым поўнасцю адпаведныя паміж сабой па аснове назвы, якгя характарызу юць пас гаворак розных славянскІх моў на сумежжы з літоўскай мовай. Назвы тыпу хвоя належаць гаворкам пералічаных моў, відавочна, з даўніх часоў моўнай агульнасці славян. Гэта іх агульная анамасіялагічная спадчына супольнага рэгіянальнага старажытнаславянскага набыцця. У тым ліку i ў гаворках беларускай мовы. Менавіта толькі з такога пункту погляду можна зразумець паўднёва-заходнюю абмежаваную, да таго яшчэ дыялектную прыналежнасць назваў тыпу хвоя ў гаворках беларускай мовы. Дадзеныя найменні з'явіліся i атрымалі пашырэнне на паўднёвым захадзе тэрыторыі Беларусі яшчэ разам з пашырэннем адпаведных гаворак як іх рэгіянальная старажытнаславянская моўная асаблівасць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіліся, зяўлення, зяўляюцца
5 👁
 ◀  / 381  ▶