мовах (золіжаюць з i.-e. *k*asnos шэры', старажытнапрус. sasins заяц' i інш.). 3 фармальнага, ці структурнага боку пэўныя падставы для такога золіжэння назваў тыпу сасна' па прыродзе базы ўтваральнай асновы, як можна бачыць, ёсць. Але загадкавым ці неверагодным падаецца такое золіжэнне па выбары зыходнай апоры для базы ўтваральнай асновы гэтых назваў з семантычнага боку (сасна ад слова ca значэннем шэры'?). Падобным па верагоднасці меркаваннем з'яўляецца i золіжэнне назваў тыпу сасна па базе ўтваральнай асновы з назвамі лучыны індаеўрапейскага кораня, a таксама з назвамі слізістых выдзяленняў, шашалю, з абазначэннем дзеяння калоць', калоцца' i інш. Гэтыя i іншыя тлумачэнні базавай прыроды асновы назваў тыпу сасна ў славянскіх мовах не прыносяць поўнага задавальнення. Таму што адвольнымі i прыблізнымі з'яўляюцца яны ў адносінах структурна-семантычнага вывядзення ці атрымання адзначанага тыпу назваў па базе іх утваральнай асновы. Найбольш прымальным зараз, як адзначае I. Янышкава, i адносна новым з'яўляецца тлумачэнне назваў тыпу сасна ў славянскіх мовах па этымалогіі базы іх утваральнай асновы, якое было прапанавана A.M. Трубачовым [5]. Яно грунтуецца на адным сведчанні аб ужыванні i значэнні назвы сасна ў гаворках беларускай мовы Палесся. Гэта сведчанне належыць вядомаму даследчыку першай паловы XX ст. мясцовай культуры i гаворак Палесся K. Машыньскаму. Ён адзначыў, што ў палешукоў для абазначэння хвоі ўжываецца як слова хвоя, так i сасна. Яны суіснуюць ва ўжыванні. I растлумачылі К. Машыньскаму ў адным месцы гэта суіснаванне назваў тым, што словы адрозніваюцца значэннем. Назва хвоя абазначае i вылучае адпаведнае дрэва наогул у адносінах да іншых дрэў ці ў адрозненне ад іх. Назва ж сасна з'яўляецца абазначэннем хвоі, якая выкарыстоўваецца мясцовымі пчалярамі-бортнікамі. Гэта хвоя з борцю - з распрацаваным дуплём у ствале для сям'і пчол або ca стаўным вуллём ці вуллямі на ёй [6]. Так бы мовячы, пчаліная" хвоя. Калі гэта сапраўды так, тады зусім натуральна шукаць тлумачэнне з'яўлення назвы сасна па базе яе ўтваральнай асновы ў яе адпаведнай "пчалінай сувязі". A.M. Трубачовым была прапанавана даволі дасціпная этымалагічная гіпотэза аб роднасці назвы сасна паводле яе паходжання па базе ўтваральнай асновы з гукапераймальным па ўтварэнні абазначэннем ca сферы бортніцкага пчалярства, якім перадаецца шум пчалінага рою ў борці ці вуллі. "Здаецца прымальнай этымалогія Трубачова, які тлумачыў слав, sosna/sosnb (*sop-sna/sopsnb) ад слав. *sopeti (рус. сопеть)". Гэты дзеяслоў у сваю чаргу "ўзыходзіць да анаматапеічнага i.-e. kop(s)=kop(s)", як прапанаваў Шустар-Шэйц. Тады першапачатковае значэнне рэканструяванага слова *sop-sna (*sosna) *'дуплістае дрэва, хваёвае дрэва з пчоламі' [7]. Інакш кажучы, сапучае" дрэва. Аднак не прынесла поўнага задавальнення таксама i гэта тлумачэнне паходжання назвы сасна ці назваў тыпу сасна па базе ўтваральнай асновы. Як можна бачыць, занадта адвольным з'яўляецца суаднясенне па адзначанай
Дадатковыя словы
snaіsopsnb, sosnaіsosnb, збліжаюць, збліжэнне, збліжэння, зяўлення, зяўляецца, зяўляюцца, сямі
6 👁