Абазначэнні хвоі лексемамі тыпу хвоя i тыпу сасна ў гаворках беларускай мовы лічацца агульнаславянскімі па паходжанні. У прыватнасці, па базе ці корані ўтваральнай асновы. Але аднастайнага пераканальнага тлумачэння дадзеныя тыпы назваў адносна сваёй базавай прыроды не маюць. Хоць яны на першы погляд не падаюцца вельмі загадкавымі. Асабліва простай для тлумачэння здаецца зыходная каранёвая база назваў тыпу хвоя. Адзначаныя назвы па базе ўтваральнай асновы лічацца як бы бясспрэчнымі i зусім натуральнымі ўласнымі агульнаславянскімі ўтварэннямі ca структурна-семантычнага боку. У славянскіх мовах пашыранымі i спрадвечнымі (праславянскімі) з'яўляюцца словы з базай (коранем), як i ў назвах тыпу хвоя ca значэннем 'калючкі (іголкі)', галінкі', кусты' i інш. Зусім натуральным здаецца ў такіх умовах i стварэнне назвы хвоя з апорай на іх па базе для абазначэння хвоі (спачатку, скажам, хваёвае дрэва, a потым i проста хвоя). Праславянскія вытокі назваў тыпу хвоя падтрымліваюцца як быццам тым, што падобная назва skuja характэрна для літоўскай мовы. Ды i знаходзяць назвы тыпу хвоя ў якасці абазначэнняў дрэва хвоі або ў якасці памятных знакаў пра гэта таксама амаль ва ўсіх славянскіх мовах. Аднак наяўныя звесткі не маюць агульнапрызнанага тлумачэння. Выказана было меркаванне, што назвы тыпу хвоя па базе асновы з'яўляюцца не старажытнай агульнаславянскай спадчынай па паходжанні i ўтварэнні, а вынікам пазнейшай рэгіянальнай мясцовай назватворчасці. У прыватнасці, вынікам рэгіянальнай рускамоўнай словатворчасці. Але звязваецца гэты тып назваў па базе ўтваральнай асновы адносна прыроды яе структурнасемантычных асаблівасцей з загадкавым па мясцовай прыналежнасці i ўтварэнні наогул словам хво'ять (якое як быццам ёсць або павінна быць у рускіх ці ўсходнеславянскіх гаворках). Пры падобным поглядзе на паходжанне назваў тыпу хвоя па базе іх утваральнай асновы (калі б i адшукана было ў рускіх гаворках або беларускіх ці ўкраінскіх слова хвоять) немагчыма было б растлумачыць пашырэнне такога тыпу назваў, у прыватнасці, у заходнеславянскіх мовах. Таксама галоўным чынам як агульную для славянскіх моў спадчыну яшчэ праславянскага ці ўласнага сумеснага старажытнаславянскага словатворчага набыцця даследчыкі станаўлення лексікі славянскіх моў схільны разглядаць i назвы тыпу сасна. Аднак у адносінах этымалогіі, або зыходнай прыроды базы ўтваральнай асновы, як адзначае I. Янышкава ў аглядзе іх адпаведнага тлумачэння, гэтыя назвы адносяцца "да слоў, паходжанне якіх застаецца няясным" [4]. Па базе ўтваральнай асновы назвы тыпу сасна звязваюць з каранямі розных слоў агульнаславянскай прыналежнасці. Пашыраным быў погляд, што этымалагічнай, або зыходнай апорай базы ўтваральнай асновы ў гэтых назвах з'яўляецца (ці з'яўлялася) азначэнне праславянскай структурнай прыроды са значэннем 'шэры, сівы', што выступае i ў аснове назваў зайца ў індаеўрапейскіх
Дадатковыя словы
зяўляецца, зяўлялася, зяўляюцца
5 👁