дыялектнай зоны назвы гэтага тыпу выступаюііь у асаблівым паводле націску выглядзе сосна, a таксама i ў мадыфікаваным афіксальна варыянце сасонка. Найменні ca структурным абліччам сасонка (фанет. сосо'нка) суіснуюць з болый шырока ўжывальнай назвай хво'йка i ў гаворках заходняга Палесся. У рэгіянальных слоўніках зафіксаваны таксама намінацыйныя адзінкі сасніна (Гродзеншчына, заходняе Палессе, Віцебшчына), сасніна (Гродзеншчына). Нарэшце, выяўлена ў гаворках i крыху дзіўная, але цікавая па паходжанні форма падсасёнак (Лоеўскі р-н) [3]. Назвы тыпу хвоя i тыпу сасна ў сваім пашырэнні i адпаведных адносінах складаюць i вызначаюць ландшафт вылучальнага абазначэння хвоі ў гаворках беларускай мовы. Прыкметнай i паказальнай асаблівасцю тэрытарыяльнага пашырэння гэтых двух тыпаў назваў хвоі ў нацыянальных гаворках з'яўляецца даволі выразнае паўднёва-заходняе вызначэнне іх у адносінах мяжы пашырэння ў напрамку на паўночны ўсход назваў тыпу хвоя. Інакш кажучы, гэта іх мяжа яўна адносіцца да трупы сярэднебеларускіх ізаглос структурна-тэрытарыяльнага дыялектнага супрацьпастаўлення гаворак паўднёвага захаду Беларусі гаворкам паўночнага ўсходу. Што датычыць назваў тыпу сасна, то яны характарызуюць па ўжыванні i пашырэнні не толькі паўночна-ўсходнія беларускія гаворкі. Найменні з зыходным базавым кампанентам сасн- (сосн-), як сведчаць матэрыялы ЛАБНГ, адзначаюцца спарадычна i ў паралельным ужыванні з назвамі тыпу хвоя таксама ў гаворках паўднёвага захаду краіны. Назвы тыпу сасна — фактычна агульнапашыраныя ці агульнавядомыя ў Беларусь Назвы ж тыпу хвоя выступаюць толькі характэрнай паўднёва-заходняй дыялектнай ці рэгіянальнай асаблівасцю гаворак, як бы мясцовым напластаваннем на тэрыторьи пашырэння назваў тыпу сасна. Складваецца ўражанне, што назвы тыпу хвоя у гаворках паўднёвага захаду Беларусі з'яўляюцца нібы другаснымі інавацыямі ў межах пашырэння назваў тыпу сасна. Але аб гэтым ніжэй. Адзначаны ў ЛАБНГ i лексікаграфічных крыніцах як абмежаваныя па лакалізацыі i іншыя назвы хвоі па базавай частцы іх утваральнай асновы. 3 іх ліку сапраўды асобным рэгіянальным вылучальным лексічным абазначэннем хвоі з'яўляецца відавочна назва смаліна (фанет. смоліна, Жыткавіцкі i Столінскі pны). Магчыма такая ж па намінацыйным статусе i назва барьіна (Мінскі р-н). Наогул, шэраг устаноўленых найменняў, адзінкавых па пашырэнні або ўжывальных разам з асноўнымі назвамі, трэба, відавочна, разглядаць як другасныя вызначальныя абазначэнні хвоі паводле тых ці іншых яе асаблівасцей: асахарніца (Мінскі р-н), бар'як, барак (Брэсцкі р-н), баяк (Камянецкі р-н), борціна (Магілёўскі р-н), галавач - вялікая хвоя ў полі, дзіда - крывая хвоя, жары'на - драбнаслойная хвоя, кром, укром - барцявая хвоя, таксама крэж, мяжуха i інш
Дадатковыя словы
баряк, ббрціна, жарына, зяўляецца, зяўляюцца, мяжўха, сасбнка, сосонка, тэрыторьй, укрбм, хвойка
8 👁