Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
A.A. Крывіцкі ПАШЫРЭННЕ НАЗВАЎ ТЫПУ ХВОЯ I ТЫПУ САСНА Ў ГАВОРКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ IIX ПАХОДЖАННЕ* У беларускім літаратурным маўленні характэрнае для лясоў краіны дрэва, якое ўтварае i вызначае бары, выступае пад назвамі хвоя i сасна. Гэтыя назвы разам з вытворнымі ад іх варыянтамі абазначэння дрэва лічацца як бы роўнымі па сваіх анамасіялагічных правах. Назва хвоя ці назвы тыпу хвоя вылучаюцца толькі сваёй уяўнай большай беларускай самабытнасцю па структурна-семантычнай прыродзе, чым назвы тыпу сасна. Таму што такая ў літаратурнай мовы дыялектная спадчына. I літаратурнае маўленне, i адпаведныя слоўнікавыя моўныя ўстанаўленні лічацца з гэтым. Назвы хвоі ў гаворках беларускай мовы па іх разнастайнасці i пашырэнні даследаваліся па праграме "Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак" (ЛАБНГ). Пракартаграфаваныя лінгвагеаграфічныя матэрыялы паказваюць, што для гаворак беларускай мовы характэрны як традыцыйныя мясцовыя два асноўныя тыпы назваў гэтага хваёвага дрэва [1]. Прынамсі, назвы тыпу хвоя i назвы тыпу сасна. Але выступаюць яны ў мясцовым ужыванні не паралельна, як у літаратурнай мове. Кожны з іх належыць розным дыялектным трупам гаворак беларускай мовы. Назвы тыпу хвоя як традыцыйныя з'яўляюцца мясцовай прыналежнасцю або ўласнай анамасіялагічнай асаблівасцю гаворак паўднёва-заходняга дыялекту i наогул гаворак паўднёвага захаду Беларусі. Найболып тэрытарыяльна вядомым у паўднёва-заходніх гаворках з'яўляецца найменне ў лексічнай выяве хвоя. Рэгіянальна абмежаванае ў межах назвы тыпу хвоя — моўны абшар Гродзеншчыны i заходняга Палесся — гэта перш за ўсё хвойка. Найменне выступае тут не як памяншальная словаформа, а як звычайная намінацыйная адзінка (падобна як ёлка, ёлка). Гэта i мадыфікаванае суфіксальна ўтварэнне хвата, якое характэрна для поўдня Міншчыны (Случчына i яе наваколле) i для гаворак заходняга Палесся (фанет. i фата, Брэсцкі р-н). Адзначаны таксама хваіна (у гаворках на паўночным захадзе i спарадычна ў іншых месцах), хвоя (фанет. хвъя, Мёрскі р-н), хвоина (Чавускі р-н). У рэгіянальных слоўніках падаюцца яшчэ i такія формы з назвы тыпу хвоя, як хвои, хваяк i хвайня (Брэсцкі Р-н) [2]. У адрозненне ад гаворак паўднёвага захаду Беларусі ў гаворках паўночнага ўсходу пануюць ва ўжыванні назвы тыпу сасна. Амаль агульнапашыраным абазначэннем хвоі з'яўляецца тут лексема сасна (фанет. сысна). Толькі ў заходняй частцы гаворак паўночнага ўсходу ў межах паўночна-заходняй Да Тлумачальнага атласа мясцовай назватворчасщ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, зяўляюцца
5 👁
 ◀  / 381  ▶