Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
кабыліца [3, с. 171-172; 4, с. 147-170; 8, с. 73]. Зыходзячы са сказанага, можна меркаваць, што назва конік з'яўляецца ўсё ж такі другаснай у адносінах да найменняў тыпу скачок. Намінацыйнае вызначэнне насякомага ў такім выпадку характарызуецца наступным чынам: "насякомае скача як конь/кабыла". Прызнаная нарматыўнай у сучаснай беларускай мове назва конік як найменне прастакрылага насякомага Tettigonia viridissima мае выразна акрэсленую рэгіянальную лакалізацыю. Арэал распаўсюджання гэтай назвы ў гаворках беларускай мовы пашырыўся ў напрамку з усходняй на заходнюю частку гаворак паўднёва-заходняга дыялектнага масіву. У асобных гаворках адзначанай тэрыторыі найменне конік стала ўжывацца побач са сваім матывацыйна тоесным словам-папярэднікам скачок. Дарэчы, назва кон i к цвыркун' ужываецца паралельна з найменнямі тыпу цвыркун, свіргун для абазначэння цвыркуна ў гаворках гродзенска-баранавіцкай групы (цэнтральная i ўсходняя частка), а таксама засведчана ў асобных гаворках слуцкамазырскай групы паўднёва-заходняга дыялекту па лініі Глуск - Любань - Салігорск, асобная дыстантная фіксацыя - у Вілейскім раёне. На мяжы сутыкнення назваў конік цвыркун' з боку гродзенска-баранавіцкіх i слуцка-мазырскіх гаворак пад уплывам назваў цыркун i конік цвыркун' узнікла найменне цырконік. Назвы коніка тыпу козёл, козлік, казель можна лічыць больш позняй інавацыйнай з'явай у параўнанні з іх матывацыйнымі адпаведнікамі скачок i конік. Узнікненне i ўжыванне ў гаворках найменняў тыпу казёл здаецца зусім натуральным i заканамерным у шэрагу матывацыйна суадносных варыянтаў скачок i конік. У беларускіх гаворках назвы з коранем каз- выступаюць у розных структурнагукавых варыянтах: козёл - у паўночным рэгіёне, казёлчык - у Валожынскім i Воранаўскім раёнах, козлік - у заходнепалескім рэгіёне, казялок (кызялок, кэзялок) у заходняй частцы паўночнага рэгіёну, казуля - у Стаўоцоўскім раёне, казулька - у Свіслацкім раёне, казель - у Лёзненскім раёне, казельчык - у Валожынскім, Іўеўскім, Смаргонскім раёнах. Тэрыторыя пашырэння ўказаных назваў займае значны абшар у гаворках паўночна-заходняй дыялектнай зоны беларускай мовы i працягваецца за межамі яе перыферыі - у паўночнай групе гаворак паўночнаўсходняга дыялекту, дзе ўжываецца побач з матывацыйна адрознымі ўтварэннямі тыпу кузнечык. Узнікненне найменняў коніка казёл i пад. адбылося ў працэсе сутыкнення мясцовых гаворак з балтыйскімі (параўн. літ. ozys, oziŭkas, ozelis, kazlaitisy kazlŭs конік', а таксама польск. kozeł, koziołek, koza конік') [9, c. 160-161]. У выніку чаго гаворкі з назвамі тыпу казёл наслаіліся на гаворкі з найменнем конік i паступова пачалі выцясняць апошнія. Так на тэрыторыі гаворак Заходняга Палесся у Драгічынскім, Бярозаўскім, Івацэвіцкім, Пінскім раёнах - апынулася назва козлік (фанетычна козлык). Назва козлік конік' у заходнепалескіх гаворках, тым больш, што яна сустракаецца тут побач з найменнем конік, відаць, узнікла як вынік кантамінацыі найменняў тыпу казёл i конік. Анамасіялагічны матэрыял найменняў Tettigonia viridissima, утвораных на аснове матывацыйнай прыкметы "насякомае, якое можа выдаваць пэўныя гукі", складае другі паводле лінгвагеаграфічнай характарыстыкі паўночна-ўсходні тып назваў. На тэрыторыі архаічных гаворак беларускай мовы - усходнемагілёўскай падгрупы гаворак паўночна-ўсходняга дыялекту - лакалізавалася найменне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявай, зяўляецца, коньікабыла, стаўбцоўскім
4 👁
 ◀  / 381  ▶