кузнечык, a таксама сустракаецца яго адзінкавы па распаўсюджанні структурны адпаведнік кузнец. Намінацыя ў дадзеным выпадку з'яўляецца ўскоснай: конік названы ў выніку антрапаморфнага пераносу на аснове падабенства ўтвораных гукаў пры дзеянні чалавека (каваля) i насякомага (коніка). Пашырэнне назваў тыпу кузнечык у беларускіх гаворках, відаць, тлумачыцца непасрэдным уплывам з боку рускамоўнага дыялектнага ландшафту. Дарэчы, у рускай мове назва кузнечик мае статус нарматыўнай i з'яўляецца агульнавядомай у гаворках. У іншых славянскіх, а тым болын неславянскіх мовах, як сведчаць матэрыялы Агульнаславянскага атласа i Лінгвістычнага атласа Еўропы, гэта назва коніка не зафіксавана [3, с. 170-171; 4, с. 147-170]. Антрапаморфны характар узнікнення характэрны таксама для назваў тыпу кавалёк. Найменне кавалёк рэалізуецца ў межах пашырэння назваў тыпу кузнечык (Мёрскі раён). Адзінкавая фіксацыя назвы кавалёк - у гаворках Баранавіцкага раёна. Структурны варыянт кавалік, які сустракаецца побач з назвай конік i, відаць, з'явіўся пад уплывам апошняй, адзначаны ў асобных раёнах заходнепалескіх гаворак (Камянецкі, Пінскі раёны). Матывацыя пераносу тая ж, што i пры намінацыі кузнечык. Найменне кавалік з семантыкай конік' зафіксавана толькі ў асобных гаворках украінскай мовы, адзінкавы выпадак ужывання наймення ковалёк засведчаны на тэрыторыі гаворак Бранскага рэгіёну. У вогуле, назвы тыпу кавалёк вядомы ў гаворках некаторых славянскіх моў для абазначэння насякомых, якія маюць здольнасць выдаваць нейкія гукі: укр. ковалик, коваль 'жук, які пераварочваецца са спінкі на брушка, i выдае пры гэтым строкат; кавалік', укр. палеск. ковалік, польск. kowal, луж. kowalik клоп', балг. ковач жук-рагач' [4, с. 158; 6, с. 74]. Для назваў Tettigonia viridissima тыпу цвыркун, якія вызначаюць коніка непасрэдна як істоту, здольную выдаваць пэўныя гукі, характэрна прамая намінацыя. Заснаванае на гукаперайманні, найменне цвыркун з'яўляецца, відаць, самым матывацыйна празрыстым, а значыць простым для назватворчасці i маўленчай рэалізацыі ў адносінах да іншых назваў, якія складаюць увесь намінацыйны корпус Tettigonia viridissima. I як ужо адзначалася, ёсць пад ставы лічыць назву цвыркун першаснай i абагульняючай для насякомых, якія маюць агульную ўласцівасць выдаваць асаблівыя гукі, - коніка i цвыркуна. Нагадаем, што ў сучаснай беларускай літаратурнай мове замацавана назва цвыркун са значэннем 'насякомае атрада прастакрылых, якое трэннем крыл утварае строкат; цвыркун'. Разам са структурнымі адпаведнікамі пашырана гэта назва з той жа семантыкай у беларускіх гаворках. Па паходжанні назва цвыркун звязана з праславянскай формай *svbrčb /*svbrčbkb/ гукапераймальнага характару [7, т. 3, с. 575]. Для абазначэння прастакрылага насякомага Tettigonia viridissima найменне цвыркун І яго структурна-фанетычныя варыянты цвіркун, цыркун, свіргун, свыргун, свырстун рэалізуюцца на тэрыторыі захавання архаічных гаворак беларускай мовы - на Тураўшчыне i Заходнім Палессі. Тоесныя па матывацыйным вызначэнні найменні: стрыкун ужываецца ў Глыбоцкім i Чашніцкім раёнах, страказа вядома ў Горацкім i Чэрыкаўскім раёнах. Тэрыторыя пералічаных раёнаў уваходзіць у гаворкі, якія зафіксавалі назвы коніка паўночна
Дадатковыя словы
svbrčbkbі, зявіўся, зяўляецца
7 👁