ўсходняга тыпу. Адзначаная ў Глыбоцкім раёне назва стрыкунчык, відавочна, можа разглядацца як вынік кантамінацыі найменняў стрыкун i кузнечык. Падобныя па матывацыі назвы коніка адзначаны ў асобных гаворках славянскіх моў: руск. сверкун, цуркун, цирку н, чіркун, укр. сверток, свыргун, свіркун, польск. swiercz, swierszczyk, балг. штурец, кречко, a таксама літоўскае čirkšlys, čirškŭlis [3, c. 171-172; 10, карта № 86, c. 160]. Такім чынам, даследаванне назваў прастакрылых насякомых Tettigonia viridissima i Gryllus дазволіла выявіць наступнае. У гаворках беларускай мовы найменні коніка i цвыркуна ўзніклі на аснове анамасіялагічнай дамінанты "характэрныя асаблівасці паводзін i спосаб існавання ў прасторы". Пад гэтай агульнай вылучальнай прыкметай аб'ядноўваюцца з аднаго боку назвы, заснаваныя на ўласнапрэдыкатыўных матывацыйных адносінах (тыпу скачок), з другога боку - гукапераймальныя найменні (тыпу цвыркун). Абедзве адзначаныя характарыстыкі ўласцівы для назваў коніка. Пераважна анаматапеічнымі паводле ўтварэння i агульнавядомымі ў гаворках з'яўляюцца амаль усе назвы цвыркуна. У корпусе назваў коніка адрозніваюцца два тыпы найменняў. Па-першае, гэта назвы коніка як істоты, здольнай скакаць (тыпу скачок, конік, козёл), па-другое, найменні коніка як істоты, што можа выдаваць пэўныя гукі (тыпу цвыркун, кузнечык, кавалёк). У адпаведнасці з вылучанымі тыпамі на тэрыторыі беларускамоўнага дыялектнага ландшафту выразна акрэсліваюцца два арэалы, якія характарызуюцца (1) паўднёва-заходняй i (2) паўночна-ўсходняй дыялектнай прыналежнасцю. Першы арэал уключае таксама сярэднебеларускія гаворкі. Тэрыторыяй пашырэння абодвух тыпаў сталі заходнепалескія гаворкі. Указаныя асаблівасці намінацыйнага вызначэння групы назваў коніка адлюстраваны на інтэрпрэтацыйнай карце, змешчанай у артыкуле
Дадатковыя словы
абядноўваюцца, зяўляюцца
2 👁