Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
Сярод народных назваў прастакрылага насякомага Tettigonia viridissima першага тыпу, які ўключае лексічныя сродкі, заснаваныя на матывацыйнай прыкмеце "насякомае, якое мае ўласцівасць пэўным чынам перамяшчацца скакаць", па сваёй лінгвагеаграфічнай прыналежнасці выразна вылучаюцца найменні тыпу скачок. Паводле даных лексіка- i лінгвагеаграфічных крыніц, назва скачок выступае ў гаворках побач ca сваімі структурнымі варыянтамі скачык, скак, скакун. Адзначаныя лексічныя адзінкі ўпэўнена" занялі ўсходнюю частку гаворак паўднёва-заходняга дыялектнага масіву з выхадам у межы гаворак пераходнага тыпу. У той жа час акрэслены арэал пашырэння назваў тыпу скачок, па сутнасці, супадае ca значнай тэрыторыяй гаворак паўднёва-ўсходняй дыялектнай зоны беларускай мовы. Самай распаўсюджанай у гаворках беларускай мовы зяўляецца назва скачок. Гэта найменне, як сведчаць матэрыялы Агульнаславянскага атласа, выступае таксама ў беларускіх гаворках Літвы (Ігналінскі раён) i Латвіі (Даўгаўпілскі раён) [3, c. 172]. Структурныя варыянты назвы скачок зафіксаваны толькі ў асобных гаворках на крайнім паўднёвым усходзе нашай краіны акцэнталагічны варыянт скачык у Лоеўскім раёне i бязафікснае ўтварэнне скак у Хойніцкім раёне. Дэрыват скакун (фанетычна скікун) выступае на поўдні - у Лельчыцкім i Столінскім раёнах, а таксама на тэрыторыі сярэднебеларускіх гаворак у Чэрвеньскім раёне. Назвы прастакрылага насякомага Tettigonia viridissima тыпу скачок, скакун з'яўляюцца старажытнымі па паходжанні. Прыярытэтнасць прамой намінацыі i непасрэднага выражэння матывацыйнай прыкметы ў дадзеным выпадку відавочная. Дробная жывая істота названа на аснове характэрнай уласцівасці коніка перамяшчацца скокамі. Адбылося прагмацэнтрычнае (тэрмін з вуснага паведамлення А.А. Крывіцкага) абазначэнне насякомага. Увогуле каранёвыя фарманты тыпу скач- прыдатныя для намінацыі жывых істот (пераважна насякомых), асноўная асаблівасць якіх - здольнасць перамяшчацца скачкамі. Так, у беларускіх гаворках з коранем скач- выступаюць назвы цвыркуна (Чавускі раён), жука-дрывасека (Краснапольскі раён), ляснога клала (Баранавіцкі раён) i блыхі (цэнтральная частка заходняй зоны). У гаворках іншых славянскіх моў - гэта назвы коніка: руск. скачок, укр. скок, скакун, скачок, польск. skok, skoček, skočka, луж. skočk, балг. скакалец, скачок, скачка, макед. скокалец, скачка, с.-х. скакавац, а таксама асобных насякомых: руск. скачок страказа', скочка блыха', польск. skoczka блыха', skočk цвыркун' [3, с. 171-172; 4, с. 148, 151, 162; 6, с. 69-71]. У якасці дадатковых звестак аб пашырэнні назваў тыпу скачок конік' адзначым, што гэтыя найменні, як сведчаць матэрыялы карт Лінгвістычнага атласа Еўропы, характэрны ў тым ліку для гаворак краін Цэнтральнай i Заходняй Еўропы, а таксама Скандынавіі [4]. Такім ахопам моўных абшараў не можа ганарыцца" найменне конік. Паводле свайго паходжання назва конік, як адзначаюць этымалагічныя матэрыялы, з'яўлясцца старажытнай агульнаславянскай словаформай: праславянскае *копікь 'насякомае конік' [7, т. 5, с. 96; 8, т. 2, с. 310]. Па матэрыялах каментарыяў да карт лінгвістычных атласаў, назва к о н і к, а таксама двухслоўныя найменні тыпу дзікі конік, полъны конік зафіксаваны толькі ў асобных гаворках усходне- i заходнеславянскіх моў. Акрамя таго, у адзначаных славянскіх мовах ужываюцца матывацыйныя варыянты наймення конік - гэта назвы тыпу кабылка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўлясцца, зяўляюцца
1 👁
 ◀  / 381  ▶