Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
Усе беларускія народный назвы насякомага Tettigonia viridissima ўзніклі на аснове агульнай анамасіялагічнай дамінанты "характэрныя асаблівасці паводзін жывой істоты i спосаб існавання яе ў прасторы". На ўтварэнне корпуса найменняў коніка істотны ўплыў аказалі дзве асноўныя матывацыйныя прыкметы: 1) насякомае, якое мае ўласцівасць своеасабліва перамяшчацца ў прасторы скакаць; 2) насякомае, якое можа выдаваць гукі тыпу "цвыр-, цвыр-", "цвір-, цвір-", "цыр-, цыр-", "свір-, свір-" i пад. [5, c. 146]. Такім чынам, мэтазгодна вылучыць два тыпы назваў коніка, якія рэалізуюцца ў маўленні носьбітаў гаворак беларускай мовы. У састаў найменняў кожнага з тыпаў уключаны назвы, адрозныя па структурнай рэалізацыі i тоесныя паводле матывацыйных крытэрыяў. Па-першае, - гэта прызнанае нарматыўным у сучаснай беларускай мове найменне конік, a таксама назвы козлік {казёл, казялок i пад.), скачок {скакун i пад.), што абазначаюць Tettigonia viridissima як насякомае, якое скача. Па-другое, - гэта назвы коніка як жывой істоты, што мае ўласцівасць утвараць пэўныя гукі, - цвыркун (стрыкун, свірстун), страказа, кузнечык {кузнец) i кавалёк {кавалік). Фіксацыя ў гаворках адзначаных труп назваў, якія адрозніваюцца паводле матывацыйных прыкмет i лінгвагеаграфічных асаблівасцей, дазваляе акрэсліць на тэрыторыі беларускамоўнага ландшафту два асноўных, выразна аформленых, супрацьлеглых арэалы. Апошнія, як сведчыць карта, пададзеная ў артыкуле, супадаюць пэўным чынам па сваіх лакальных асаблівасцях з традыцыйным дыялектным падзелам беларускіх гаворак. Першы - уласнабеларускі суцэльны арэал цесна звязаны з паўднёвазаходнім дыялектным масівам, а таксама ахоплівае больш познія па ўзнікненні так званыя пераходныя" сярэд небел ару скія гаворкі ў цэнтральнай іх частцы. Тут конік названы па асаблівасцях руху - на аснове ўласнапрэдыкатыўнага тыпу матывацыйных адносін. Другі арэал назваў Tettigonia viridissima ў гаворках беларускай мовы характарызуецца паўночна-ўсходняй дыялектнай прыналежнасцю i з'яўляецца вельмі старажытным па сваім паходжанні. Найменні коніка ўказанага тыпу ўзніклі ў межах архаічных беларускіх гаворак, у прыватнасці віцебскамагілёўскай трупы гаворак паўночна-ўсходняга дыялекту, i маюць антрапаморфны характар утварэння. Неабходна засведчыць тую акалічнасць, што рэгіёнам спалучэння i пашырэння найменняў абодвух тыпаў з'яўляюцца гаворкі, якія паводле традыцыйнага дыялектнага падзелу не ўваходзяць у састаў гаворак асноўнага дыялектнага масіву, - гэта заходнепалескія гаворкі, а таксама сумежныя з імі гаворкі Тураўшчыны. Звернемся да падрабязнага разгляду анамасіялагічнага матэрыялу па назвах насякомага, якое скача i стракоча крыламі, зафіксаваных ў гаворках беларускай мовы. Ілюстрацыйным сгіадарожнікам" гэтага даследавання з'яўляецца змешчаная ў артыкуле карта, на якой акрэслены асаблівасці анамасіялагічнага ўжывання найменняў коніка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, зяўляюцца
8 👁
 ◀  / 381  ▶