Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
Той факт, што асновай корпуса літаратурнай мовы сталi пераважна лексічныя адзінкі сярэднебеларускіх гаворак, відаць, i паўплываў на замацаванне ў якасці нарматыўнай рода-відавой назвы цвыркун. Гэта тытульнае" найменне, пакідаючы астатнюю тэрыторыю гаворак для сваіх варыянтаў, паслядоўна рэалізуецца ў цэнтральнай частцы гаворак пераходнага тыпу. I толькі ў напрамку на поўнач - у межах паўночнай трупы гаворак - назва цвыркун выступав побач са сваім фанетычным варыянтам цвіркун. Акрамя таго, у маўленні жыхароў асобных раёнаў Беларусі вядомы адзінкавыя фіксацыі: цвыргун, цырыкун, цваркун, чвыркун, чвіркун, швыркун. Назва цыркун (заўважым, што ўжываецца яна значна часцей у асобных беларускіх гаворках, чым назва цвыркун, i пашырана ў сумежных гаворках рускай мовы) лакалізуецца ў фанетычных адпаведніках ціркун, цыргун, цуркун на тэрыторыі гаворак віцебска-магілёўскай групы паўночна-ўсходняга дыялекту, у паўднёвай частцы сярэднебеларускіх гаворак, а таксама ў слуцка-мазырскай групе гаворак паўднёва-заходняга дыялекту. Спарадычны характар пашырэння ў гаворках асноўнага дыялектнага масіву мае найменне свяркун. Асаблівасці ўжывання назваў цвыркун i свярчок даюць магчымасць меркаваць аб тым, што найменне свяркун з'яўляецца кантамінаваным утварэннем. У выніку кантамінацыі назваў свярчок i свершч у гаворках заходняй групы паўднёва-заходняга дыялекту, відаць, узнікла i варыянтнае найменне свяршчок. Зафіксаваны таксама адрозныя па структуры i адзінкавыя па распаўсюджанні словаформы свяркач - у Гродзенскім раёне, свіркала - у Шумілінскім раёне, цвурок - у Быхаўскім i Расонскім раёнах. Акрамя таго, для абазначэння насякомага атрада прастакрылых Gryllus у гаворках паўночназаходняй дыялектнай зоны ўжываюцца, заснаваныя на гукаперайманні, назвы тыпу турчок. Да анаматапеічных дэрыватаў адзінкавай фіксацыі належаць таксама найменні, вядомыя ў Драгічынскім - свісцёлык i Маларыцкім раёнах свэрдлык. Гэтыя адзінкавыя фіксацыі, відавочна, з'яўляюцца значна пазнейшымі па паходжанні. Грунтоўна лексічныя i словаўтваральныя адрозненні назваў насякомага Tettigonia viridissima ў розных славянскіх мовах i іх гаворках прадстаўлены ў каментарыях да карты № 43 Кузнечык" Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа [3, c. 170-171]. Што датычыць беларускіх гаворак, анамасіялагічны матэрыял па назвах коніка адлюстраваны ў гэтым атласе наступны: конік, кузнечык (кузьнечык, кузьнечак), кузнец (кузьнец), ковалік, казёл, казялок (кэзялок, кызялок), казуля, казель, казельчык, скачок, скакун (скiкун), скак, цвыркун (цвіркун, цыркун, свіргун, свыргун, свырстун, цвыркунчык), страказа (стрыказа, стрекоза, стрекозка). Да таго ж, анамасіялагічнае забеспячэнне корпуса найменняў коніка адбылося за кошт назваў, засведчаных у розных лексікаграфічных выданнях: кавалёк, козлік (фанетычна козлы к), стрыкун (.стрыкунчык), скачык, барадач, жытнік. Для параўнальнай характарыстыкі ў лінгвагеаграфічным i анамасіялагічным аспектах беларускіх народных найменняў прастакрылага насякомага Tettigonia viridissima з яго іншамоўнымі назвамі з'яўляюцца цікавымі i карыснымі матэрыялы каментарыяў да карт № 18, № 19, змешчаных у Лінгвістычным атласе Еўропы [4, c
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, зяўляюцца
4 👁
 ◀  / 381  ▶