H.M. Бунъко МАТЫВАЦЫЙНЫЯ I ЛІНГВАГЕАГРАФІЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ НАЗВАЎ КОШКА I ЦВЫРКУНА Ў БЕЛАРУСКІХ ГАВОРКАХ Першасным паводле паходжання i агульным па маўленчай рэалізацыі для абазначэння цвыркуна i коніка - насякомых, падобных па саматычных прыкметах (па памеры, колеры, асаблівасцях будовы дельца) i здольных выдаваць тоесныя гукі, стала найменне цвыркун. Матывацыйная прыкмета "ўласцівасць цвыркаць" прыярытэтная для намінацыі абодвух насякомых. Так, "хатні запечны жыхар" i дробная жывая істота, якая сустракаецца на лугах i пожнях, у глыбокай старажытнасці, відаць, мелі аднолькавую, агульную назву цвыркун. 3 цягам часу імкненне носьбітаў народнай мовы да выразнага i актуальнага адрознення гэтых істот справакавала ўзнікненне іншай, структурна адрознай назвы для вызначэння насякомага, якое прыжылося не ў сялянскай хаце, а ўпадабала навакольнае прыроднае асяроддзе. Падставай для ўтварэння новага" наймення была яшчэ i тая акалічнасць, што палявое насякомае ў адрозненні ад "запечнага жыхара" мела ўласцівасць як скакацъ, так i ўтвараць пры гэтым асаблівыя гукі. Вынікам чаго ў назватворчай плыні сталі магчымымі наступныя вызначэнні. Цвыркун насякомае, якое трэннем крыл утварае строкат i сустракаецца ў вясковым жыллі за печчу, конік - насякомае, якое скача i стракоча крыламі, знаходзіцца на лугах i сенажацях. Такім чынам вылучаныя курсівам выразы ўдакладняюць азначэнні лексем цвыркун i конік, прадстаўленыя ў нарматыўных слоўніках беларускай літаратурнай мовы. У выніку намінацыйнага размежавання знешне i функцыянальна падобных паміж сабой дробных жывых істот у гаворках беларускай мовы для абазначэння прастакрылага насякомага Gryllus зафіксаваліся i сталі агульнавядомымі ў пераважнай болыпасці (каля 96% ад агульнай колькасці) назвы гукапераймальнага характару тыпу цвыркун. Для найменняў прастакрылага насякомага Tettigonia viridissima характэрны як анаматапеічныя, так i ўласна прэдыкатыўныя матывацыйныя адносіны. Назвы коніка ў беларускіх народных гаворках з'яўляюцца больш цікавымі ў аспекце анамасіялагічнага вывучэння i картаграфавання ў параўнанні з корпусам найменняў цвыркуна. Матэрыялы аб назвах цвыркуна ў гаворках утрымліваюцца ў каментарыях да карты № 362 Цвыркун" Лексічнага атласа, складзенай паводле пытання Інструкцыі "Я. н. цвыркун: цвурок, цвяркун, цыркун, свіркун, свярчок..." [1, c. 141]. У каментарыях да ўказанай карты таксама змешчаны найменні насякомага Gryllus, прыведзеныя па Апытальніку Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа [2, c. 82]. На аснове наяўных фактычных звестак аб беларускіх народных назвах цвыркуна можна засведчыць наступнае. Агульнапашыранымі на тэрыторыі беларускамоўнага дыялектнага ландшафту з'яўляюцца структурна-гукавыя адпаведнікі назвы цвыркун (усяго каля 40 адзінак). Існаванне разнастайных варыянтаў у народным маўленні абумоўлена іх гукапераймальным паходжаннем
Дадатковыя словы
зяўляюцца
3 👁