Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
прыкмету, але з іншым планам выражэння: крывянка (у склад стравы ўваходзіць кроў). Матывацыйная прыкмета на аснове функцыянальных характарыстык адзначана на поўначы i, спарадычна, у цэнтры: налгванка /налівачка, налівайка/. Як адзінкавая, зафіксавана назва паводле афарбоўкі рэаліі: чёрная каўбаса. Найменне боб' мае матывацыйную прыкмету паводле знешніх характарыстык толькі ва ўсходняй частцы поўначы: тычкдвы боб (паводле палкі (тычкі), якая ўтыкаецца ў зямлю для таго, каб па ёй віўся боб). У некаторых населеных пунктах паўднёвага захаду характэрна ацэначная матывацыя: свтскі біб (ужываецца для харчавання людзьмі). Назва 'лісце цыбулі' матывуецца па-рознаму на поўначы i захадзе, з аднаго боку, i на паўднёвым усходзе, з другога боку. Матывацыйная прыкмета na функцыянальнасці характэрна для гаворак поўначы i захаду: шчыпёр /шчыпёр, шчып'ёр/\ матывацыйная прыкмета па вонкавым падабенстве да іншых рэалій для гаворак паўднёвага ўсходу: пёр'е, т р'е. Для наймення падбярозавік' матывацыйная прыкмета паводле знешніх характарыстык уласціва гаворкам поўначы (заходняя яе частка): апухлік, а таксама некаторым гаворкам паўднёвага захаду: пухлай, пухляк. Для астатніх гаворак (за выключэннем гаворак захаду) характэрна матывацыйная прыкмета па месцы распаўсюджання: падбярозавік, бэрэзняк, бырызняк, бэрозовік, подбэрозовік, подберёзовик, пудбэрёзовы к, падбярэзнік, подбэрэзны к, подбэрэзняк, пудбэрдзны к. Для наймення махавік' матывацыйная прыкмета паводле знешніх характарыстык уласціва гаворкам поўначы: сіняк. У астатніх гаворках назва матывавана прыкметай па месцы распаўсюджання: імшир Iмшар, мшарык, мы шар, гомшарык/ (паўднёвы ўсход); моховік (усход); багновік (захад i цэнтр); багнюк (паўднёвы захад). Для назвы апалонік' характэрна матывацыйная прыкмета паводле знешніх характарыстык для некаторых гаворак поўначы: галавсіч, галавасцік, а таксама паўднёвага захаду: головастик. Для назвы 'студзень (халадзец)' для гаворак поўначы (усходняй яе часткі) характэрна матывацыйная прыкмета па вонкавым падабенстве (акрамя афарбоўкі) да іншай рэаліі: дрыгви. Для наймення 'капа сена' характэрна матывацыйная прыкмета па функцыянальнасці на паўднёвым усходзе: носілка ІносылкаІ. Для назвы баравікі' характэрна ацэначная матывацыя спарадычна на ўсёй тэрыторыі рэгіёна: праўдзівікі /праўдзівыя, праўдзівые, праўдывые, правдивые/, справэдлі'вые, справэдные. Для наймення апалонік' матывацыйная прыкмета па функцыянальнасці характэрна спарадычна гаворкам па ўсёй даследуемай тэрыторьи: чэрпак /чарпак, чэрпак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апўхлік, гомшарыкі, дрыгвй, налівайкаі, правдивыеі, пёре, справэдлівые, тэрыторьй, шчыпёрі, імшйр, іналівачка, іпраўдзівыя, ічарпак, ішчыпёр
6 👁
 ◀  / 381  ▶