Такім чынам, матывацыйная прыкмета na асаблівасцях знешніх характарыстык уласціва ў найбольшай ступені гаворкам поўначы: галавач, галависцік апалонік', сіняк махавік', апухлік падбярозавік', тычкдвы боб боб'. На аснове асаблівасцей знешніх характарыстык матывуюцца часам найменні на паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе i ў цэнтры: пухлай, пухляк падбярозавік', кі'шка 'крывяная каўбаса'. Матывацыйная прыкмета na афарбоўцы характэрна ў аднолькавай ступені ўсім гаворкам даследуемага рэгіёна: чорныя ягады Iчёрные ягоды/ чарніцы', красноголовік /краснагаювік, красноголёвэц, краснюк/ падасінавік', чёрная каўбаса 'крывяная каўбаса'. Матывацыйная прыкмета na вонкавым падабенстве прадмета (акрамя афарбоўкі) да іншых рэалій зафіксавана ў гаворках паўднёвага ўсходу, паўднёвага захаду, поўначы: пёр'е Inip'el 'лісце цыбулі', калёда 'божая кароўка', шоўк мулінэ', дрыгва студзень(халадзец)'. Матывацыйная прыкмета на аснове функцыяналъных характарыстык рэаліі характэрна ўсім даследуемым гаворкам: ншиванка /налівачка, налівайкаі 'крывяная каўбаса', шчыпёр /гичыпёр, шчып'ёр/ 'лісце цыбулі', таўкаш'ца /тоўканіца, товканыца, товканыця/ 'таўчоная бульба (пюрэ)\ чэрпак /чарпик, чэрпак/ апалонік', сявёнька /сявэнька, севёнька, севэнька, сэвэнька, сывэнька/ 'прыстасаванне для сяўбы', носілка /посылка/ 'капа сена'. Аднак у болынай ступені дадзеная прыкмета ўласціва гаворкам цэнтра i паўднёвага ўсходу. Ацэначная матывацыя характэрна спарадычна ўсім гаворкам рэгіёна: слепак lсліпак/, слепати /слепота, сліпоти/ дзьмухавец', праўдзівікі /праўдзівыя, праўдзівые, праўдывые, правдывые/, справэдлівые, справэдные баравікі', свшскі біб боб'. На тэрыторыі Верхняга Над'ясельдзя сустракаюцца таксама намінацыі, аднолькава матываваныя. Так, найменне падасінавік' ва ўсіх даследуемых гаворках матывуецца прыкметай афарбоўкі адзначанай рэаліі: краснагалёвік /красноголёвік/, красноголёвэц, краснолёвэц, краснюк. Як адзінкавая зафіксавана назва, што матывуецца іншай прыкметай, у прыватнасці прыкметай паводле месца распаўсюджання: подосыннык. Літаратура 1. Атлас украшськоі мови. Волинь, 1 Іаддністряншина, Закарпаття i суміжні землі. - Кшв: Навукова думка, 1988. - T.2. - 486 c. 2. Босак A., Клімчук Ф. Трупы гаворак Верхняга Над'ясельдзя (Брэсцкая вобласць) // Діалектологічні студіі. - Львів, 2003. - № 3. - C. 109-112. 3. Босак A.A. Дыферэнцыяцыя i арэальныя сувязі гаворак Верхняга Над'ясельдзя. - Дыс.... канд. філ. навук: 10.02.01. - Мн.: Інстытут мовазнаўства HAH Беларусі, 2006. - 257 c
Дадатковыя словы
inipel, lсліпакі, апўхлік, галавйсцік, краснюкі, кішка, надясельдзя, правдывыеі, пёре, слепатй, сліпотиі, сліпотй, сывэнькаі, таўкашца, товканыцяі, чарпйк, чэрпакі, шчыпёрі, ягодыі, іаддністряншйна, ігичыпёр, ікраснагаювік, ікрасноголёвікі, іналівачка, іпосылкаі, іпраўдзівыя, іслепота, ісявэнька, ітоўканіца, ічарпик
4 👁