Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
А.А. Босак МАТЫВАЦЫЙНАЯ ВАРЫЯНТНАСЦЬ У ГАВОРКАХ ВЕРХНЯГА НАД'ЯСЕЛЬДЗЯ Тэрыторыя Верхняга Над'ясельдзя (Пружанскі раён Брэсцкай вобласці i яго сумежжа) уяўляе сабой адзін са своеасаблівых рэгіёнаў Беларусі ў плане міждыялектных кантактаў i дыялектных узаемаўплываў, дзе пашырана сукупнасць моўных з'яў фанетычнага, марфалагічнага i лексічнага характару, якія характарызуюцца пэўнай спецыфікай [1,6-10]. Па выніках праведзеных даследаванняў на тэрыторыі Верхняга Над'ясельдзя выдзелены наступныя групы гаворак: гродзенска-баранавіцкія - на поўначы, паўночнабрэсцкія акаючыя - на захадзе, паўночнабрэсцкія окаючыя - у цэнтры, верхняясельдскія - у цэнтры, на ўсходзе i паўднёвым усходзе, малецкія на паўднёвым усходзе, паўночназагародскія на паўднёвым захадзе, сярэднезагародскія - на поўдні даследуемага рэгіёна (карта) [2-5]. Лінгвагеаграфічнае даследаванне лексікі гаворак Верхняга Над'ясельдзя паказала, што ў складзе намінацый побач з фанетычнай (сачэўка - сачоўка - сачувка - сачыўка - сачівка сачавіца'; пёлена пэлена - пылена - палена - пёляна падол' i інш.), марфалагічнай (iажына - ажыны ажыны'; матыль - матылка матылёк'; гачок гачка матыка' i інш.), словаўтваральнай (цыбуля - цыбулённе 'лісце
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяў, надясельдзя, сачўвка, цыбўля
8 👁
 ◀  / 381  ▶