Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
Яскравым адметным признакам гэтых найменняў з'яўляецца, бясспрэчна, дэсемантызацыя, таму што сема сухі' у іх непасрэдна не прысутнічае, яна рэдукаваная, адсунутая на периферию семантычнай сферы номена i, такім чынам, выяўляецца толькі апасродкавана: грэчкі не сеялі, не палолі, у полі i агародзе нічога не рабілі —► 0 [таму што пасохне]. Другая асаблівасць гэтых найменняў звязана з наяўным павелічэннем у іх семантычнай структуры ступені хрананімізацыі": Сухі дзень —► СухіПндень — Сухійнды —► СухіПндый, - прычым апошняя лексема, практична поўнасцю страціўшая анамасіялагічныя сувязі ca словаспалучэннем, ад якога ўтварылася, набила несумненныя фармальныя прызнакі тыповага храноніма адантрапанімічнага апелятыва на -i/iŭ (-ы/ый)/-эй типу Антоні(й), Рыгоры(й), Купрый (-эОй) i пад. Найменей прадстаўленымі ў сістэме хранонімаў Мазырска-Прыпяцкага Палесся з'яўляюцца назвы з атрибутивам крывый (крівыйи), болын таго, іх семантычнае напаўненне падаецца, на першы погляд, незразумелым, параўн.: Крывы чацвер: 1) 'чацвер на масляным тыдні': То на Маслену четвёр крывыйи буў (Тонеж Лельч.); 2) 'чацвер на велікодным тыдні': Кривуй чэтьвёр (Камаровічы Петрык.). Безумоўна, рэканструкцыя гэтых значэнняў цалкам магчымая: першага, калі ўзяць пад ўвагу вядомыя забароны на шытво i прадзіва, звязаныя ca святкаваннем Уласа (Улассе), які прыходзіцца на гэты дзень, a другога ў сувязі з "вялікаднем мёртвых" (Наўскі вялікдзень), г.зн. памінальным днём у чацвер на Светлым тыдні. Такім чынам, крывы ў абодвух выпадках мае вядомую семантику - небяспечны' (параўн. широка распаўсюджаныя крывыя вечары падчас Каляд). Коратка абагульняючы выкладзены матэрыял, варта яшчэ раз падкрэсліць асаблівую каштоўнасць этналінгвістычнай методыкі, якая аперыруе разнастайнымі этнакультурнымі данымі, для семантычнай рэканструкцыі базавых для традыцыйнай народнай культуры груп лексікі; узорныя прыклады такой рэканструкцы пададзены ў шматлікіх артикулах паважанага Юбіляра Аляксандра Антонавіча Крывіцкага. Спіс выкарыстаных крыніц 1. Антропаў М.П. Град // Беларускі фальклор: Энцыклапедыя. T. 1. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. - C. 356-357. 2. Толстая C.M. Полесский народный календарь. - M.: Индрик, 2005. - 600 с. 3. Тураўскі слоўнік. Том 1. - Мінск: Навука i тэхніка, 1982. - 255 c. 4. Moszyński K. Polesie Wschodnie. Materiały etnograficzne z wschodniej czўści pow. Mozyrskiego oraz pow. Rzecyckiego. - Warszawa, 1928. - VI, 328 S
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

cz^ści, iіiŭ, зяўляецца, зяўляюцца, крйвўй, крывыйй, крівыйй, кўпрый, ыіый
6 👁
 ◀  / 381  ▶