Апошняя намінацыя з'яўляецца, безумоўна, вынікам семантычнай кандэнсацыі папярэдняга словаспалучэння, але адначасова ўяўляе з сябе амонім да вядомага ў гаворках градабди град' ca схаванай (часавай) семай. У Малых Аўцюках Калінк. зафіксавана Гра(о)зовая середа з далейшым развіццём семантыкі: Середа грозовая между Ўшэстя i Троіцы. Середа гразавая - каб не быйлі буры, града, каб не наўрэділо. Трэба гулять, каб не рабілі. Добра вядомыя ў Палессі ў цэлым хранонімы з атрыбутывам сухі: сухая середа, сухая неделя, сухій тыжденъ, сухій день, сухій четверг, сухій Іван i пад. (больш падрабязна гл.: [2, c. 242 - 245]) - дні, у якія засцерагаліся працаваць (y агародзе, полі, гарадзіць агароджы, здольныя загарадзіць" дождж i да т.п.), каб пазбегнуць засухі (таксама i іншых пагодных катаклізмаў, у прыватнасці, навальніц, граду, буры i пад. накшталт высыхания пасеянага), у мазырскапрыпяцкім этнакультурным рэгіёне распаўсюджаны менш шырока i маніфестуюцца фактычна толькі сухім чацвяргом з шэрагам значэнняў альбо ў сувязі з ім, параўн.: CyxiW чацвер: 1) 'чацвер на сёмушным (траецкім) тыдні': Сразу после Троіцы - Сухі чэтвэИр. Соблюдаем, штоб не засушило, а Градовая серэда - это от града. На пол i не работал i. I теперь соблюдают люде (Г алубіца Петрык..); У летку наші людзі празнуюць Сух i чацьвер. У еты дзень не трэба нічога дзелаць. А я була согрэшыла раз. Недаполаны у мяне картоплі буліП, дык травы богато було, ну, я / пошла полоть у Сухі чацьвер. Сполола, а яны ўсе повысыхалі (Вербавічы Нараўл.); Сухі чэцьвёр у тэ врёмне, тогды, як i Троіца, потому что полюць. Да кажуць, іменно не треба ў Сухі чэцьвёр полоцъ - посохне (Стадолічы Лельч.); Сухі чацьвер - пасля Троіцы. Xmo знае дак не поле. Як капаеш картоплі [у гэты дзень], дакяна [бульба] такая i астанецца [болей не вырасце]; Таго, што цветё, навек не таркалі у тэй дзень (Жахавічы Мазыр.); Сухі чэтвёр после Труйцы, в огороде нізя нічого делать, шоб не посохло (Кочышча Ельск.); 2) 'чацвер перад Сёмухай': Сухій четъвёр - пэрэд Троіцэй. Не сеялі: не сей, бо сегодня Сухій чэтъвёр; не пашы, бо сегодня Сухій чэтьвёр - засуха буде (Барбароў Мазыр.); 3) 'чацвер велікоднага тыдня': На Пастку Сухі чятвёр (Дзякавічы Жытк.); Сухая середа 'серада пасля Сёмухі, пярэдадзень сухога чацвяргаСерэда после Троіцы - сухой день. Кажуть так: Сухая серэда (Залатуха Калінк.). Хаця хранонім сухі дзень у рэгіёне асобна не зафіксаваны, у Брагінскім р-не (сёлы Піркі i Верхнія Жары) адзначаны безумоўна звязаныя з ім сцягнутыя формы: СухіНндень 'аўторак сёмушнага (русальнага) ці наступнага за сёмушным гы дня': Водят русалку целый тыждень, а потом, во второк - СухіНндень, кажуть (Піркі); Сухійнды, мн. 'тое самае': СухіНнды - на йіх грэчкі не сеялі (Верхніе Жары); СухіОндый 'тое самае': Сухі\\ндый на троёцком тыжні, так не шлі ніў лён, [не] пололi, ні ў огород, нічого не робілі. На троёцком тыжні СухіНндый. Як ужэ проводить русалок, ужэ Сухі\\ндый (Піркі
Дадатковыя словы
градабдй, зяўляецца
7 👁