Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
петрык.: [4, с. 211]), Міхальскіе Деды (Галубіца Петрык.), Осенніе деды (Дзякавічы Жытк., Жахавічы Мазыр., Петрык.: [4, c. 211]). Акрамя таго, у Дзякавічах Жытк. дзяды адзначаюць у суботу напярэдадні Каляд ці Новага года. Зафіксаваны адзіны выпадак, калі ў сяле, менавіта ў Залатухе Калінк., адзначаюцца свае, адрозныя ад іншых - Сівакоўскіе деды. Назва звязана з прозвішчам, распаўсюджаным сярод жыхароў сяла, таму памінкі спраўляюць усе, хто мае гэта прозвішча; такім чынам, адбываецца нешта накшталт родавых памінак: Осенью Сівакдускіе деды: каго Сіваковы хвамілія, те празнують. Там жа зафіксаваныя таксама адзінкавыя Стрэчэнскіе деды - 13 лютага, г.зн. за два дні да Стрэчання (Грамніц), якое адзначаецца 2/15.II. 3 пералічаных чатырох дат, на якія ў Мазырска-Прыпяцкім Палессі часцей за ўсё прыходзяцца дзяды, у кожнай лакальнай традыцыі (адзін ці некалькі суседніх населеных пунктаў) яны могуць адзначацца тры-чатыры разы на год, параўн., напр., запіс, зроблены ў свой час Казімірам Машыньскім: "У Мазырскім павеце ў вёсках Галубіцы, Дарашэвічах, Брынёве i Дзякавічах спраўляюць дзяды чатыры разы на год, менавіта - адзін раз восенню (перад св. Міхаілам, г.зн. перад 8.XI ст. ст.) i тры разы вясной (перад Вялікім постам, пасля Вялікадня i перад Сёмухай)" [4, c. 211]. Двое дзядоў святкуецца ў Барбарове Мазыр.: Дядоў двое. Деды перад масленою, на дедавди неделі ў пятніцу. Чісла яны не глядять. Всёрадна, а патом дедавая, а тады маслена. A ў суботу бабу: пякутъ бліны i на вокны ложать - дядам ужэ, што дяды прыдуть. А другіе деды перад Тройцаю i тожа тыждэнь да Трогцы за два дні: ў пятніцу ў вечарі дяды, a ў суботу ужэ... Перад Троіцай ужэ нема бабу. Бабу адін раз толькі. Самымі вядомымі ў Палессі, на думку C.M. Талстой [2, c. 80], наогул трэба лічыць дзяды а) перад сырапусным (масляным) тыднем, б) перад Сёмухай i в) асеннія, звычайна Міхайлаўскія дзяды. Варыятыўная разгалінаванасць, а таксама асаблівая значнасць восеньскія дзядоў з'яўляецца характэрнай рысай усходняга Палесся, у тым ліку, зразумела, мазырска-прыпяцкага этнакультурнага рэгіёна, а таксама Чарнігаўшчыны. Насуперак гэтаму, ў заходняй частцы Палесся восеньскія дзяды ладзяцца толькі адзін раз. Нярэдка адні з шанаваных у вёсцы дзядоў лічацца галоўнымі, гэта часцей за ўсё - пярэдадні Сёмухі i Радаўніцы, параўн.: Дзеды\\ў богато, блудяшчые дзеды\\. Самые справедлівые дзедыіі на Радоўніцу (Жахавічы Мазыр.). 3) 'Памінальная вячэра': Вот не наварыш дедоў, аны [дзяды] / сьняца, дачіОха [дачка] раз не наваріла дедоў (Дзякавічы Жытк.). Разам з шырока распаўсюджанымі дзеясловамі тыпу правіть, робіть, ставіть, строіть у значэнні 'ладзіць (памінальную вячэру)' у словаспалучэннях з апорным субстантывам дзяды толькі ў Дзякавічах Жытк. i Жахавічах Мазыр. зафіксаваны яго дзеяслоўны карэлят дзедаваць 'ладзіць памінальныя вячэру ці абед у дні каляндарных памінак, якія называюцца дзядьі'. Дзедуем мы. Мёсечно на вуліцэ було. А к нам баба прішла с беллём, штоп покачаць. I кажэ, вы будзеце вечераць, а я буду качацъ. А я говору: кол i дзеды не обідзяца, то i мы не обідзімса. А на дворе мёсечно, хоцъ іголкі собірай. Покачала она тое беллё, собраласа, пошла. Её мужык пріходзіць i кажэ: што наробілі моей жунке? А мы кажэм: што такое? Кажэ, прішла, всё ліцо побітое. А она об ушак побіласа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бабў, дедавдй, дзедўем, жўнке, зяўляецца, сівакдўскіе
6 👁
 ◀  / 381  ▶