Каляндарна замацаваныя памінальныя дні, прысвечаныя продкам наогул (y адрозненне ад каляндарных памінак з адлікам ад дня смерці, г.зн. траціны, дзевяціны, саракавіны, год i г.д.)': Дедый за умірушчіх, шо даўно пауміралі (Камаровічы Петрык.). Часцей за усё дзяды спраўляліся два дні: альбо ў пятніцу i суботу, альбо ў чацвер i пятніцу; радзей - тры дні (чацвер, пятніца, субота) ці толькі адзін: у пятніцу або суботу. Як адзначалася вышэй, у Мазырска-Прыпяцкім Палессі памінкі ў пятніцу посныя i маюць назву дзяды, скаромныя суботнія называюцца бабы. Адзначана, аднак, i інверсійная мадэль, у прыватнасці, у Дзякавічах Жытк., дзе памінкі спраўляюцца тры дні, i кожны з іх прысвечаны адпаведна дзяцям, мужчынам i жанчынам: Дзеды троецкіе, восенніе i на Веліконе. У четверх децкіе - скоромные, ў пьятніцу - мушчінскіе посные іўсуботу бабскіе - богатые. Толькі дзяды перад Радаўніцай, якія спраўляюцца далёка не паўсюдна, адзначаюцца ў нядзелю пасля Вялікадня ці ў панядзелак Фамінога тыдня (іншы раз нават у суботу тыдня велікоднага): Дзёды обязательно ў пьятніцу, не ў абуякі дзень, a ў пьятніцу, любые дзёды ў пьятніцу, аужэ назаўтрэй, у суботу это ужэ шчытають бабу, то ужэ готують скоромну еду. Это тулькі одные дзёды скоромные - перед Радоўніцой (Стадо л i чы Лельч.). Дзяды часцей за ўсё адзначаюцца: а) напрыканцы памінальнага (дзедаеага) тыдня мясаеду перад Вялікім постам, г.зн. у пятніцу-суботу перад сырапусным (масляным) тыднем:4Дзяды на масляной ці перад Вялікнм постам ці перад Помінаўной недзелей у мясаед" (петрык.: [4, с. 211]); Зімніе деды (Дзякавічы Жытк.), Мясаедные дзяды (Жахавічы, Скрыгалава Мазыр.), перед Постом (Навінкі Калінк., Стадолічы Лельч); б) пасля Вялікадня перад Радаўніцай (Праводзінамі), звычайна ў панядзелак Фамінога тыдня альбо напярэдадні, у нядзелю ці нават у суботу - у залежнасці ад дня, калі адзначаецца Радаўніца (Праводзіны): Радасные дзеды (Жахавічы Мазыр.), Радоніцкіе, Радонішные деды (Залатуха Калінк.), Радонічные (Дзякавічы Жытк.), Радоўнічные дзеды (петрык.: [4, с. 211]), Радоўшные деды (Дзякавічы Жытк.), Радунічны дяды (Чалюшчавічы Петрык., Балажэвічы Мазыр.), Радужные деды (Вялікі Бор Хойн.), Радучные деды (Дзякавічы Жытк.), Радушные деды (Касцюковічы Мазыр.), перэд Радоўніцой (Стадолічы Лельч.), Велікодные дзеды (Жахавічы Мазыр.), на Веліконе (Дзякавічы Жытк.); в) у суботу, пятніцу ці ў чацвер-пятніцу-суботу перад Сёмухай (Тройцай): Сёмушные деды (Дубровіца Хойн.), Срэдні дяды (Навінкі Калінк.), Траецкіе деды (Дзякавічы Жытк.), Троёчные деды (Замошша Лельч., Касцюковічы Мазыр., петрык.: [4, с. 211]), Троечные, Трбешные, Тройцэвые деды (Залатуха Калінк.), Трбичаны деды (Чалюшчавічы Петрык., Лутаўё Жытк.), Тройчатые дзёды (Жахавічы Мазыр.), Труйчаные дзеды (Дзякавічы Жытк.), перед Тройцой, пырыд Трійцою (Стадолічы Лельч.); г) ў пятніцу-суботу перад Міхайлам (8/21.XI): на Міхайлавай неділі деды (Дзякавічы Жытк.), перад Міхайлам (Дубровіца Хойн., Жахавічы Мазыр., петрык.: [4, с. 211]), Міхайловскіе деды (Замошша Лельч., Дубровіца Хойн
Дадатковыя словы
абўякі, трбйчаны, трўйчаные, умірўшчіх
7 👁