Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
семантыцы храноніма: Малэньке свято вперод: Ушоснік - Ушэстье, Мікульнік Мікола. У кажного Міколы свой Мікульнік, свой сін. Кантамінацыяй наймення пярэдадня Міколы i дня Іаана Багаслова, які таксама прыпадае на 8/21 мая (асабліва адзначанага ў народным сельскагаспадарчым календары як спрыяльнага для пасадкі агуркоў), з'яўляюцца фактычна дэсемантызаваныя хранонімы-словаспалучэнні Іван Мікольный (Дубровіца Хойн.), Міколный Іван (Камаровічы Петрык.), Мікольскій Іван (Кіраў Нараўл., Дубровіца Хойн.), Мікулін Іван (Тонеж Лельч.), Іван Мікульны(й) (Жахавічы Мазыр., Кочышча Ельск.), Мікулны Іван (Замошша, Стадолічы Лельч.). Іншая - гарызантальная - сямейна-родавая семантычная мадэль рэалізуецца ў хранонімах, якія маніфестуюць апазіцыю мужчынскі/жаночы, менавіта дзяды/бабы пры значнай разнастайнасці i семантычнай нагружанасці найменняў, што тычацца першага элемента, i адназначнасці другога, чыя варыятыўнасць мае фанетычны характар, напрыклад: бабы0, мн. 'дзень, наступны за кожным з гадавых памінальных дзён, якія называюцца дзядьТ: Богато на году e дзедбу, не одные - трое ці чэцьверо. То ўвечэрі поснэе готуюць кушацъ - з грібцамі, з рыбою, / кашу, i грушкы, i пекуцъ палюишкы - толькі із олеямі ілі з маком, а назаутрэй ужэ это называюцца бабу. То ўжэ ж дзеды тые самые, ну ужэ называюць бабу, ужэ готуюць скором ну еду, ужэ яічніцу, сало, молочнэ ўжэ. A ўвечэры обязательно посну. Дзеды не ў абуякі дзень, a ў пьятніцу, а ужэ назаутрэй, у суботу - это ужэ шчытаюць бабу (Стадолічы Лельч.); На первуй дзень дзеды ў вечэрі, а на другі дзень, кажуць, это ужэ Бабу. На сьнеданне, кажуць, што это ужэ не дзяды прідуць, а бабу (Жахавічы Мазыр.). Карэлятыўнасць хранонімаў дзяды/бабы па прыкмеце полу абумоўлівае такую ж дыферэнцыяцыю памерлых продкаў замест звычайнай, г.зн. уласна пазаполавай, але пераважна звязанай з дзяды (параўн., аднак, аморфнае ў дачыненні да полу мясцовае родітелі ў гэтым жа семантычным кантэксце), i значна шырэй распаўсюджанай недыфірынцыраванай мадэлі, што ўскосна сведчыць аб другаснасці (у адносінах да дзяды) i дыялектнасці найменняў, якія працягваюць бабы. Таксама звяртаюць на сябе ўвагу «семантычныя адпаведнасці мужчынскага" карэлята станоўчаму вектару хрысціянскіх каштоўнасцяў, а жаночага" - адмоўнаму» [2, c. 386], што праяўляецца, у прыватнасці, у станоўчай/адмоўнай ацэнцы дзён тыдня (пятніца/субота) i звязаным з ёй кулінарным кодам памінальнай стравы. У сувязі з гэтым дзяды святкуюцца ў пятніцу, г.зн. у поены, станоўчы ў палескай этнакультуры дзень, а бабы - ў скаромную суботу. Значна болын істотная семантычная варыятыўнасць (яе класіфікацыю прапанавала C.M. Талстая [2, c. 76-80]), спалучаная з дэрывацыйнай разнастайнасцю (уласна з варыятыўнасцю відавога эпітэта пры родавым найменні), адзначаецца ў намінацыях, якія працягваюць дзяды. 1) 'Памерлыя продкі': Як обідзіш дзедов, як не наваріш чого трэба, то зробяць оні врэд (Дзякавічы Жытк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абўякі, бабў, грўшкы, дзедбв, дзедбў, дзядыібабы, зяўляюцца, мужчынскііжаночы, мікблный, мікбльный, мікбльскій, мікўлны, мікўльны(й, мікўлін, пбснэе, пятніцаісубота, станоўчайіадмоўнай
8 👁
 ◀  / 381  ▶