Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
Р А 3 Д 3 Е Л III. Н А В У К О В ЫЯ Д А С Л Е Д А В А Н Н І М.П. Антропаў ЭТНАЛІНГВІСТЫЧНЫЯ HA3IPAHHI НАД ЛЕКСІКАЙ НАРОДНАГА КАЛЕНДАРА МАЗЫРСКА-ПРЫПЯЦКАГА ПАЛЕССЯ Сярод надзвычай вялікай колькасці палескіх хранонімаў (больш за 1100), апісаных i сістэматызаваных у фундаментальным "Палескім народным календары" C.M. Талстой [2, c. 30-274] звяртаюць на сябе ўвагу як бы "напаўхранонімьГ кшталту бацька, дзяды, бабы; градавыя, сухія, крывыя дні, замацаванасць якіх да пэўных каляндарных дат мае выразна вібрацыйны характар. Такія хранонімы, матываваныя шэрагам семантычных мадэляў i апазіцый тыпу мужчынскі/жаночы, сухі/мокры, "чыстьГ/грэшны, небяспечны, крывы" i да т.п. займаюць істотнае месца таксама ў лексіцы традыцыйнай духоўнай культуры Мазырска-Прыпяцкага Палесся, дыялекталагічнаму даследаванню якога Аляксандр Антонавіч Крывіцкі прысвяціў колькі год сваёй навуковай кадэнцыі. Своеасаблівай рэалізацыяй адной з адзначаных вышэй апазіцый з'яўляецца семантычная мадэль роднасці, «у рамках якой святы i дні календара аказваюцца ў адносінах адзін да аднаго сваякамі": бацькам ці маці, братам, пляменніцай i да т.п.» [2, с. 385-386]. Назапашаны да цяперашняга часу матэрыял дазваляе, на думку C.M. Талстой, з упэненасцю канстатаваць асаблівую частотнасць у сістэме палескіх хранонімаў "вертыкальнай мадэлі роднасці", г.зн. трактоўцы свят як дзяцей i бацькоў, прычым звычайным атрыбутывам для двухслоўных найменняў з'яўляецца байька/батько - эпітэт, які вызначае дачыненне некаторых свят да бліжэйшага папярэдняга ці наступнага свята або дня. Аднак гэта прадуктыўная семантычная мадэль уласцівая, перш за ўсё, заходнепалескім хранонімам (Васілёў, Грамнічны, Пятроў, Пакроўны, Стрычанскі бацька); у мазырскапрыпяцкім жа рэгіёне, згодна з архіўнымі запісамі, фіксуецца адзінкавы хранонім такога тыпу, звязаны з вясеннім Міколам - 9/22 мая: Микдлін батько 'дзень, які папярэднічае Міколаву дню, г.зн. 8/21 мая': Міколін батько - перад Міколою (Барбароў Мазыр.)1. Семантычнай кандэнсацыяй страчанага словаспалучэння можна тлумачыць найменні гэтага ж дня Мікольнік (Кочышча Ельск.) i Мікульнік (Дзякавічы Жытк.), прычым другасная дэмінутыўнасць, якую народная свядомасць прыпісвае апошняй назве, адлюстроўваецца ў зваротнай, г.зн. сынавай" 1 Фактычны матэрыял, які прадстаулены (з нязначнай карэкцыяй) ў артикуле, выбраны ca згаданай працы C.M. Талстой
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

байькаібатько, зяўляецца, мйкдлін, мужчынскііжаночы, сухіімокры, чыстьгігрэшны
7 👁
 ◀  / 381  ▶