ДУБА ЎРЫЗАТЫ. Памерці. Як нэ будэш бэрэгті сэбэ, дубаўрыжэш. ЖЭНЯЦЦА КОЛО (ЧАГО-НЕБУДЗЬ). Збірацца кампаніяй каля чагонебудзь. Годэ ўжэ жэнытыса коло хлева, ідітэ спаты. ДЭ ТВОЯ ГОЛОВА БУЛА? Пра неабдуманае рашэнне, учынак. Пузно, сынок, сварытыса. Дэ твоя голова була, колі жэныўса? ЗАГНАТЫ Ў ДОШКЫ. Давесці да смерці. Бачылі, як Маню скрутило, як ei сына забралі. Oŭ, зажэнэ вун ei ў дошкы. ЗАГНУЎ, ШТО КОВАЛЬ НЭ ОДЫГНЭ. Груба, непристойна вылаяцца. Нэ можно тэбэ слухаты, бо як загнэш, шчо i коваль нэ одыгнэ. Мусыть, баяты нэ ўміеш по-людску. ЗА СЛЁЗМЫ СВІТУ НЭ БАЧЫТЫ. Горка плакаць. Галя ўсю жызнь за слёзмы світу нэ бачыть з гэтым n 'яныцэю. ЗА ТРЫ ВЭРСТЫ. Далёка. Чого ходыты за тры вэрсты, колі i гэтта ягоды e? ЗГЛУМЫТЫ НА ГРАЗЬ. Моцна пабіць. Наши хлопцы ўчора пучынца зглумылі на гразь з-за нашоі діўкы. 3-ПУД СУЧКЫ ЯЙЦА ДОСТАНЭ. Пра вельмі спрытнага i хітрага чалавека. От i ўродыцца такы чоловік: нычого нэ боіцца, куды хоч улізэ, з-пуд сучкы яйца достанэ. 3 РОТА ХОЛЯВУ НЭ ЗРОБЛЮ. Стрымаць дадзенае абяцанне. Васыль як сказаў, так i будэ, вун з рота холяву нэ зробыть. I ЖУК I ЖАБА. Усе, любы. У ягоды зарэ ходять i жук i жаба. ІСТЫ ПЭЧОНУ РЭДЬКУ. Пра дрэнны вынік справы. Нэ ідь туды, ныц нэ продасы, оно наесыса рэдькы пэчоноі. ITI НА СПРАВУНКЫ. Сварыцца. Пошла Ганна до Гутарыхы на справункы, попокрычать ужэ. I Ў ХВУСТ I Ў ГРЫВУ. Моцна пакараць. Згубыш коня - дам i ў хвуст i ў грыву. КАЗАТЫ Ў ГОЧЫ. Гаварыць шчыра, праўдзіва. Я ўжэ ему нэ разу гочы казала, шчо его Валерко кручаны, бы чорт. КВАС ДІТЫ ПОІЎ. Пра тое, што нельга знайсці вінаватага. Розбылі горшка, i виноватого нэма. Пэўно, квас діты поіў. КОРОНА НЭ ЗВАЛЩЦА. Не ўбудзе, не зменшыцца. Поідь, допоможы матэры, корона нэ зваліцца! КОПЫЦА-ГНЫЛЩА. Непаваротлівы чалавек. Покынь вылкы, копыцагныліца, бо яно сіно зглумыш. КРЫШКЬІ ПОЗБЫРАТЫ. Быць надта падобным. Сын у батька ўсі крышкы позбыраў. КУРЫ НОЧ РОЗОБРАЛІ. Пра ранішнія летнія світанкі. Спы, бо хутко куры ноч розбэрутъ. КЫШКА КЫШЦЫ ДУЛІ КРУТЫТЬ. Пра моцнае адчуванне голаду. Закрутыліся мы ў лісы, згубылі дорогу. Доўго ходылі, стомыліса, а тут шчы кышка кышцы дулі крутить. КЫШКА МАРШ ГРАЕ. Пра моцнае адчуванне голаду. Нэ ўсэдыш на роботы, як кышка марш грае
8 👁