Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
П.А. Міхайлаў, I.C. Трунова У ФРАЗЕАЛАГІЧНУЮ СКАРБОНКУ БРЭСТЧЫНЫ Прыведзены матэрыял сабраны ў в. Забараўцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў 1997 - 2000 гг. Гаворка мясцовых жыхароў характарызуецца тыповымі заходнепалескімі (загародскімі) рысамі з оканнем, адсутнасцю дзекання i цекання. Запісы зроблены ад мясцовай жыхаркі Казак Вольгі Якімаўны, 1925 г.н. БЫ ВОШ НА ГРЭБЭНЦІ. Пра ганарыстага чалавека. Маня, як прыіхала з Москвы, до сэдытъ на прызбы, бы вот на грэбэнці. БЫ ГАД НА СКОВОРОДЕ Пра непаседлівага чалавека. Ой, ну супокойса трохы, а ты сэдыш рыхтык, бы гад на сковороді. БЫ ЖАБЫ ТОПЧЭ. Пра чалавека, які непрыгожа ходзіць. На мого сусіда бэз сміху нэ дывытымэсса: ідэ, бы жабы топчэ. БЫ КОРОВА ЗДОХЛА. Пра сумнага, заклапочанага, нечым прыгнечанага чалавека. - Чого ты ўжэ другы дэнь ходыш, бы ў тэбэ корова здохла? - А чому радоватыса? Трэба копаты картоплі, а сылы нэма. БЫ КОРОВА ЗЛІЗАЛА. Хутка знікнуць. Як зачалі хлопцы тузатыса коло клуба, того Максыма бы корова злізала. БЫ КУРА НА СМІТНЫКУ. Пра чалавека, які неахайна выконвае працу. Нэ ўміе ваша нэвістка робыты, вона i сіно грэбэ бы кура на смітныку. БЫ МЫЛА З'ІУШЫ. Быць зняслаўленым, зганьбаваным. Пошла вона од сусідкы бы мыла з Чушы. БЫ НЭ СОБІ. Рабіць нешта без задавальнення. Чого ягоды збыраеш бы нэ собі? Гныса ж трошкы! БЫ ПІР'ЕМ ПОНАТЫКАНА. Пра ганарыстага чалавека. Учтелъка по сэлу ходытъ бы пір'ем понатыкана. БЫ СВЫННЯ ЗОРЫ. Нічога не бачыць. Вун ягоды ў лгсы бачытъ бы свыння зоры. БЫ СВЫННЯ Ў ЗОРАХ. Зусім не разбірацца. Муй сусід у конях розбыраецца бы свыння у зорах. БЫ СОБАКА Ў ПЛОТЫ (У КОНОПЛЯХ). Пра чалавека, які дрэнна спявае. Посэды моўчкы, бо выем бы собака ў коноплях ВОШЫ ГОВОРАТЬ. Пра вельмі ганарлівага чалавека. Васыль вжэ як зробытъ шчо, то на ім тыждэнъ вошы говоратъ. ВЫСПАЦЦА НА 12 КАНТУЎ. Добра выспацца. Мыхал, як прыйшоў од сіна, выспаўса на 12 кантуў. ГОЧЫ ПРОДРАТЫ. Прачнуцца. Ужэ люды сіно погрэблі, а вун оно гочы продраў! ГУЛЬТЯЯ ЖЭНЫТЫ. Лайдачыць. Во ўсіх діты як діты, оно мое цілы дэнь гулътяя жэныть. ДО БОГА ДУШОЮ. Пра шчырага праўдзівага чалавека. Ему можно вірыты, бо вун до Бога душою. ДУЛЯ 3 МАКОМ. Анічога. Заробыш там оно дулю з маком
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зіушы, пірем, чўшы
6 👁
 ◀  / 381  ▶