Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
П лакам, п лакам - у сё аднакам. Плячысты на жывот. Прапашчы, як булька на вадзе. Прарваўся грэх на смех. Проці ночы сам сабе ня вер. Прычыну i канем не аб'едзеш. Радзіўся ў роўную пару. Распусціўся, як старэцкая пуга. Саракі гоняць снег да ракі. Свая рука ня сука - у рот нясець. Слова нада дзіржаць на дабрыні. Тое ня ўстыд, што дадзена, а тое ўстыд, што крадзена. Трапілася чарвяку на вяку. Трон закончыўся чый (перастала шанцаваць каму-небудзь, перасталі спадарожнічаць удачы каму-небудзь у жыцці). Трубіць у кулак (галець, бяднець). У каждай хаце па печы. У сваей маці добра i ў пасцелі паляжаці. У старога жарабка скура i на плоде гагочыць. Фінтос пад нос. Хто міняіць, на тым хамут гуляіць. Хто ня гневаецца, таму дарога золатам пасцелена. Цераз галаву i конь не скачыць. Чорт босым тут ня пройдзіць. Чорт па левай руцэ ідзець, анёл - па правай. Чым благога мужыка ў хаце медь, то лепі добры тапор. Шлюб пад плотам, вяселле потым. Шляя пад хвост папала (або трапіла). Што стары з'еў, тое прапала. Яго i ў мяшку ня зловіш (пра вельмі хітрага, лоўкага, пранырлівага чалавека). Яго толькі пахвалі, то ён i дадому ня вернецца. Як з хваста сарваць. Як казліныя рогі ў мяшку (пра тое, што выдаецца, вытыркаецца адкульнебудзь). Як рукамі развесці (пра малы зямельны надзел). Як трывога, тады (то й) да Бога. Як хто хочыць, так па сваім бацьку плачыць. Як хто хочыць, так свайго бацьку лаіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абедзеш, зеў
7 👁
 ◀  / 381  ▶