Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
кулька ў дзяружку. Золатам дарога пасцелена каму (добра шанцуе ў жыцці каму-небудзь, спадарожнічаюць поспехі). 3 печы ў боты скокнуць (пра вельмі спрытнага, лоўкага ў справах чалавека). 3 сынам сварыся - на печ кладзіся, а з зяцем сварыся - за клямку бярыся (або дзяржыся). Зэдлік лаве падчыняіцца. Каб ня клін, каб ня мох, то i цісляр бы здох. Каждая зязюлька пра свае кукуіць. Калі зімой не перамерзнеш, то й летам не сагрэешся. Калі салам абмазаць, то за ноч кот з'есць. Калі так, ператакаваць ня будзем. Калі шанцуіць, то й Халімон танцуіць. Кій на кій завадзіць, абед на абед - не. Кісляк лытку памачыў (пра пракіслую яду, часцей пра суп). Круціць мітулямі (паводзіць сябе няшчыра, абманваць). Лезці на лес (асмельвацца пярэчыць каму-небудзь). Лепі не даеўшы, ды спакойна пасядзеўшы. Лягла не клята, устала не мята, устрахнулася i пашла. Ляцець на нож (ісці на рызыку ў чым-небудзь). Матчыны рукі заўсягды мяккія. Мех ячменю палкай малоцяць усемярых. ' Мёдам надушу! (пажаданне смачнаi з карысцю з'есці, выпіцьшто-небудзь). Мыслі за морам, а смерць за плячмі. На ім косці іграюць. На пешага арла i сарока з колам. На сонца пальцам не паказывай. Наступіць на яе ступеньку (спадабацца ёй). На ціхага вецер навеіць, а радзівы сам набяжыць. Не кайся, рана ўстаўшы, маладым жаніўшыся. Не маніся, а Богу маліся. Не рабі другому, што ня люба самому. Не так страшна смерць, як яе прылады. Не ўгаворыш дзіця жыватом. Hi вусоў, ні барады - як чорт малады. Hi за хны. Новае сітца - пакуль навісіцца, а старое пад печай валяецца. Hy i нос: чорт семярым нёс. Ну й мужыкі пашлі: усемярых аднаго петуха біць будуць. Ня думай, як думаецца, а думай, як давядзецца. Нялёгка з печы ў боты скокнуць. Ня тут гукана. Пакідай слова на дабрыдзень. Папраў казе хвост. Пасудзіўшы, i бацьку ў лоб можна стукнуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесць, зесці
4 👁
 ◀  / 381  ▶