M.H. Крыўко, C.C. Панізнік 3 НАРОДНЫХ ВЫСЛОЎЯЎ МЁРШЧЫНЫ Акрамя народнай лексікі, для вырашэння лінгвістычных i фалькларыстычных праблем важнае значэнне маюць рознага роду выслоўі - прыгаворкі, прымаўкі, прыказкі, вобразныя выказванні, жартоўныя пажаданні i зычэнні, параўнанні i інш. Тут падаюцца народныя выслоўі, запісаныя аўтарамі ў мёрскіх гаюрках на поўначы Мёрскага раёна Віцебскай юбласці. Па сваёй прыродзе гэтыя выразы семантычна празрыстыя, i таму пераважная большасць іх не патрабуе тлумачэння. Толькі ў рэдкіх выпадках такія тлумачэнні прыюдзяцца. Тут пададзена каля сотні юбразных выслоўяў.Многія з іх аўтарамі былі занатаваны яшчэ ў канцы 50-х гадоў XX стагоддзя ад мясцовых жыхароў старэйшага пакалення. Гэту публікацыю таму неабходна разглядаць як прысвячэнне жыхарам мёрскага краю - носьбітам жывых мёрскіх гаворак 50 - 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Адбярэць Божа сорам - будзіць i корам. Адбярэць Божа стыд - будзеш сыт. Атараў дзядзька быкам. Бедны гаруіць, што не ўкіруіць, a багаты тужыць, што ня служыць. Бог ведаіць, што хто робіць i хто як абедаіць. Бог даў i перадаў. Была благая пуга, ды й тая абарвалася. Была дзеўка - на ўсю вуліцу, а стала баба - на ўсю печ. Вісіць [адзежына], як на забітым чорце. Вольнаму воля, багатаму рай. Воўк i лічаных бярэць. Вяроўкай хлеб рэзаць (гаворыцца пры характарыстыды негаспадарлівага, нядбалага чалавека). Гаршчок гаршку ганьбу даець, ды абадвы дзіравыя. Грэх у мех i сам наверх. Да гатовага пня i агонь добра класці. Дай волю - трапіш у няволю. Да хлеба што хочаш найдзіш. Дрэнная рада, алі жыць нада. Дурны грошы копіць, а хітры мяшок шыіць. Еш, пакуль рот свеж. Жаронцамі церці (віляць клубамі, задам). Ждаў, ждаў i жданкі паеў. Жыць - не мяшок шыць. Закінь назад - наперадзе знайдзіш. Зацягнула на чортавы віры каго. За чужое лычка раменьчыкам плоцюць. 3 галавой не дагаварыўся - i да ног ня сунься. 3 калена выламаць (выдумаць, прыдумаць
5 👁