ЯК ТАЯ ТАДОРА ТО ШЫЕ ТО ПОРА. Які перарабляе сваю работу. А што на яе крычаць, яна ніколі адразу ні зробіць, кажды рас перарабляя, як тая Тадора то шыя то пора. Зарачаны Свісл.
ЯК ТРУЦЕНЬ У КАЛОДЗЕ. Неадабр. Які не хоча працаваць, гультай, абібок. Малады мушчына, а як труцянь у калодзі, толькі ляжыш і ляжыш. Радзюкі Навагр.
ЯК У ВАДУ СЮКНУЦЬ. Іран. Абы-што, недарэчы (сказаць). Ну ты й сказаў, як у ваду сюкнуў. Дзе ш ты відзяў, кап у вжэсьні сьнех пашоў. Яцыны Астр.
ЯК У ДУРНОГА ФАНЦІКАЎ. Неадабр. Вельмі многа чаго-н. у каго-н. Ні прыбядняйся, у цібе грошай як у дурнога фаньцікаў. Індура Гродз.
ЯК У ПЕНЬ. Вельмі ахвочы (рабіць што-н. кепскае). Вось ужо гэтыя Дамчуры, як вып'юць, дак біцца як у пень. З гэтым сваім лапіндарам старэйшым чуць свадзьбу не разагналі. Крэва Смарг.
ЯК У ТОГА ВОЎКА. Вельмі (многа работы). Работы каля яго як у того воўка. Казловічы Зэльв.
ЯКУЮ ХАЛЕРУ. Незадав. Што. А ён прыяжджая с кароўніка, с канём прыяжджая і кажа: "А якую тут халеру робіця?" А маці кажа: "А во мыям паперу". Верцялішкі Гродз.
ЯК ФЕЙ. Іран. Паглыбіўшыся ў свае думкі, як зачараваны (стаяць, хадзіць, сядзець і пад.). Што ты як фей стаіш? Хоць бы што сказаў. Чуркі Ашм.
ЯК ФЭЛЬКА З ПАЛЕСТЫНЫ. Неадабр. Неахайна апрануты. Ходзіш як Фэлька с Палястыны, ні можаш лепяй адзецца. Балянeнты Гродз.
ЯК ЧОРТ ВАДЫ СВЯНЦОНАЙ. Вельмі моцна (баяцца). А Ленка яго так баіцца, як чорт вады сьвянцонай. Занкі Свісл.
ЯК ШАРШОН. Вельмі злосны хто-н. Выпаўс неяк на дарогу і папоўс дахаты ён, ні падымяцца на ногі, злы, надуты як шаршон. Голдава Лід.
ЯК ШЧАНЮК ДА РОКУ. Груб. Зусім (дурны). Дурны ты як шчанюк да року. Каркуцяны Воран.
Скарачэнні
Экспрэсіўныя паметы: Абразл. – абразлівы, Адабр. – адабральны, Асудж. – асуджальны, Выкл. – выклічнікавы, Груб. – грубы, Гумар. – гумарыстычны, Жарт. – жартоўны, Зневаж. – зневажальны, Іран. – іранічны, Насм. – насмешлівы, Неадабр. – неадабральны, Незадав. – выражае незадавальненне, Пабочн. – пабочная канструкцыя, Фам. – фамільярны; назвы адміністрацыйна-тэрытарыяльных раёнаў: Астр. – Астравецкі, Ашм. – Ашмянскі, Бераст. – Бераставіцкі, Ваўк. – Ваўкавыскі, Воран. – Воранаўскі, Гродз. – Гродзенскі, Дзятл. – Дзятлаўскі, Зэльв. – Зэльвенскі, Іўеў. – Іўеўскі, Карэл. – Карэліцкі, Лід. – Лідскі, Маст. – Мастоўскі, Навагр. – Навагрудскі, Свісл. – Свіслацкі, Сл. – Слонімскі, Смарг. – Смаргонскі, Шчуч. – Шчучынскі.
106 👁