ЯК КЕРАНСКІ СА ЗБАНОЧКАМ. Неадабр. Без мэты, без справы (хадзіць і пад.). Круцяцца тут як Керанскі са збаночкам, мусі, работы ім ніякай німа. Воўкаўцы Лід.
Прапасці ЯК КУРАНЯ Ў ЗЕЛЛІ. Зусім, бясследна. Учора ў тапках хадзіў, а сёння ўжэ німа, прапалі як кураня ў зелі. Яманты Лід.
ЯК МАЕ МОЦ. Вельмі моцна. Бох веда, якая гарачыня стаіць. Слонца смаля як мая моц. Волькавічы Ашм.
ЯК МЫШ У НАРЫ. Ціха, спалохана, непрыкметна (сядзець). Сяджу як мыш у нарэ. Жытомля Гродз.
ЯК НАКРУЧАНЫ. Увесь час, бесперапынна і напружана (рухацца, бегаць і пад.). Цэлы дзень ані сесьці, ані стаць пастаяць, столькі работы. Як устаў зраніцы, і лётай як накручаны: то карова, то сьвіня, то куры. Амбілеўцы Шчуч.
ЯК НА САБАЦЦЫ ПРАЕХАЦЬ. Вельмі дрэнна, няўдала (пражыць). Маладосьць наша прайшла, як сказаць аткрыта, пражылі як на сабаццы праехалі мы. Нацкава Маст.
ЯК НА СТЭЛЬМАКУ ВІСЕЦЬ. Знаходзіцца ў стане няпэўнасці, няведання. Зарас калхос ня ўсім дае сена, і мы як на стэльмаку вісім, ці нам дадуць. Кулёўшчына Маст.
ЯКОГА ТЫПУСА. Груб. Чаму, для чаго, з якой мэтай. Якога тыпуса ты палезяш туды. Заб'юць як камара. Эймінаўцы Бераст.
ЯК САБАКА ХВОСТ ПАДЖАЎШЫ. Асудж. Спалохана, прыгнечана (хадзіць). Стыдно стало, то пайшоў як сабака хвост паджаўшы. Куцавічы Карэл.
ЯК СВІННЯ Ў КАПУСЦЕ. Неадабр. Зусім не (разбірацца). Што ты яго пытаяш, ён у гэтых матацыклах разьбіраяцца як сьвіня ў капусьці. Лунна Маст.
Сядзець ЯК СВЯТЫ ТУРЭЦКІ (ЯК СВЕНТА ТУРЭЦКА). Без справы, без клопату. Усе стараюцца, робяць нешто, а ён сядзіць як сьвяты турэцкі. Бабіна Гродз. Чаго ты, Марыся, сядзіш як сьвента турэцка, хоць слово якоё скажы. Кодзеўцы Гродз.
ЯК СЕНА САБАЦЦЫ. Зусім не (патрэбны). Мне твая любоў як сена сабаццы. Вялікія Эйсманты Бераст.
ЯК СЕРАДА НА ПЁНТАК. Нядобразычліва, насуплена (глядзець на каго-н.). Што глядзіш на мяне як серада на пёнтак? Больцінікі Воран.
ЯК СТОЎБ. Нерухома (стаяць). А ён нават добро ні ведаў, дзе яны, ну ля, пірапалохаўся, стаў як стоўп і стаяў, яго зь месца ні маглі зварушыць. Косцевічы Ваўк. Баран станя як стоўп і ніяк у хлеў ні ідзе, хоць ты яго за рогі валачы. Зэльва Зэльв.
ЯК СТУПА. Вельмі поўная, тоўстая (пра жанчыну). Людвіна як ступа, от цяшка такому чалавеку. Яцыны Астр.
ЯК СЫЧ НА ПЛОЦЕ. Надзьмуўшыся, пакрыўдзіўшыся (сядзець). Сядзіць як сыч на плоце з самага ранку, ні гаворыць. Лозкі Дзятл.
ЯК СЯГОННЯ. Вельмі добра (помніць). А як жа ш паедзіш – порткі парваныя. Ну што ш, давай мы, помню як сягоньня, сь сястрой зашылі гэтыя порткі. Альхоўка Астр.
78 👁