Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
ЯК БОТ БЕЗ ХАЛЯВЫ. Неадабр. Вельмі, надзвычай (дурны). Дурата ты, як бот бес халявы. Засецце Дзятл. ЯК БУСЕЛ ЖАБ. Спехам, на скорую руку (нахапацца, наесціся). Нахватаўся як бусял жап, то ціпер жывот баліць. Ураджайная Навагр. А ж э н i ц ц а ЯК БЫК АЦЕЛЩЦА. Іран. Невядома калі або ніколі. Ага, чакай - не дачакаяш, ён тады ажэніцца як бык ацеліцца. Рутка II Навагр. ЯК ВАДА Ў РЭКУ. Добра, спрыяльна (пайсці). Жылі ні натто, а як абвянчаліся, / жызьня іх пайигла як вадаў ржу. Ціхаволя Свісл. ЯК ВІХУРАТКА. Несупынна (бегаць, лётаць). Дзе ізноў падзелася гэтая шантрапа, усё лётая як віхуратка. Яцыны Астр. ЯК ВОКАМ СЦЯЦЬ. На вялікай прасторы ў наваколлі. Болота, глухоя болота. Як вокам съцяць густы лес шуміць. Хадзілоні Шчуч. К р у ц i ц ц а ЯК ВОШ НА ГРЭБНІ. Неадабр. Пастаянна, несупынна. Hi круціся ты як вош на грэбні! Што, чэрвіў с... завяліся?! Навіцкія Лід. ЯК ГЭНЫ КАЗАЎ. Пабочн. Як прынята гаварыць. А ў вёсцы жыў у нас дурачок Хурма. Не ведаю, аткуль ён узяўся, а толькі ні кала ні двара, як гэны казаў, а сыты. Будзёнаўка Ашм. ЯК ДВА ПАЛЬЦЫ АБ АСФАЛЬТ. Вельмі лёгка, запраста, без якіх-н. намаганняў (зрабіць што-н.). Мне гэта зрабіць як два пальцы аб асвалът. Райца Карэл. ЯК ДВУМ БАБАМ НА КУХНІ. Вельмі (цесна). Тут мы с табой ні разьвернямся, тут так цесна, як двум бабам на кухні. Кямелішкі Астр. П р ы ч а п і ц ц а ЯК Д'ЯБАЛ ДА СВЯТОГА МІХАЛА. Неадабр. Неадчэпна, назойліва, дакучліва. Што ты прычапіўся да міне як д 'ябал да святого Міхала. Гарачкі Гродз. ЯК ЖЫД НА БАСІНЕ. Моцна (дрыжаць, трэсціся). Чаго дрыжыш як жыт на басіне? Хіба так холодна? Пеляса Воран. ЯК ЗАЯЦ КАБЫЛЕ ВОЗ ПАДЦЯГНУЦЬ. Іран. Зусім не (дапамагчы). Аля ш ты i памох прыбраць у хаці, як заяц кабылі вое пацьцягнуцъ. Пеляса Ворван. ЯК 3 БОГАМ ПАГАВАРЫЎ. Адабр. Адчуў фізічную ці маральную палёгку, задавальненне. - Ну ці помогла табе гэта замова? - Ой, як з Богам пагаварыў, нідзе нічого ні баліць. Зэльва Зэльв. ЯК ЗВАРАНЫ. Разамлелы. Рукі ныюць, сам на сонцы цэлы дзень як звараны. Нёўда Навагр. ЯК 3 ЯГНЯЦІ ВОЎНЫ. Неадабр. Вельмі мала (карысці). Што зь яго возьмяш, зь яго карысьці як зь ягняці воўны. Данцы Маст. ЯК КАНДЗЕР У КАДУШКУ. Неадабр. Вельмі моцна (храпці). 3 боку на бок варочалася, заснуць ні магла, бо дзет хроп як кандзер у кадушку. Шылавічы Сл. ЯК КАНЮ ПАЗЁМКА. Вельмі малы, вельмі мала. Што яму гэта адна порцыя, як каню пазёмка. Галавічполе Шчуч. Л ю б i ц ь ЯК КАШУ 3 МАСЛАМ. Гумар. Вельмі. Хто табе сказаў, штоя цібе ні люблю. Ніпраўда. Я люблю цібеяк кашу з маслам. Віганцы Воран
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дябал
5 👁
 ◀  / 381  ▶