Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
ЦАП-ЛАП. Пашукаць, абмацаць, абшарыць што-н. Туды-сюды цап-лап a нідзе німа ножнаў. Ёдкі Лід. ЦОПАМ-ЛОПАМ. Абы-як, спяшаючыся (зрабіць што-н.). Убярэцца ў доктара, ходзя, людзей хеліць, жартуя, байкі розныя пляце. Мая Вікця цопамлопам, дзела справіла галопам. Дайлідкі Астр. ЧЫСТА Ў АДНЫЯ ДЗВЕРЫ ЎВАЙШОЎ ПРАЗ ДРУГІЯ ВЫЙШАЎ. Непрыкметна хутка (пражыць жыццё). Праляцелі годы, як адзін міх. Hi дзіво, што старэйшыя ўсе гавораць: пражыў чысто ў адныя дзьверы ўвайшоў npac другія еышаў. Каменка Бераст. ЧЭРАЗ ПЕНЬ КАЛ ОДУ. Неадабр. Абы-што (гаварыць). Досіць ужо плявузгаць чэрас пень калоду, усё адно цябе ніхто ні слухая. Падольцы Астр. ЧЭРАП НЯПРАВІЛЬНЫ ч ы й. Груб. Хто-н. неразумны, дурань. Што ш ты нарабіў, чэрап твой ніправільны! Такого сабаку змаршчыў! Новая Руда Гродз. ЧЭРЦІ ПАДШТУРХОЎВАЮЦЬ к а г о. Хто-н. пачынае паводзіць сябе нядобра. Пачаў біць яе муш, як толькі прыйдзе дамоў, дык яго чэрці патштурхоўваюць, i ён фанабэры строіць, на жонцы злосьцъ спаганяе. Пасека Дварчаны Воран. ШПАКА ЗАПУСЦЩЬ. Падгледзець, зазірнуць куды-н. А ён так i стараяцца дзе што вывядацъ, куды свайго шпака запусціць. Елка Зэльв. ШТО СІЛЫ СТАЕ. Вельмі модна (крычаць, галасіць). Жаніх павінен прыехацъ, а я галашу што сілы стае. Лылойці Смарг. ШТО-ТА Я. Ганарысты, фанабэрысты, нясе сябе высока. На танцах i з Зыгмусям пазнаёмілася. Тады уцякла ад яго, а ён дагнаў сядно. А што ш, кавалер! 3 войска прышоў, вучоны, усё па-руску закладвая, паказвая, што-та я. Так i замуш пагила. Красу л i Шчуч. ШУРАМ-БУРАМ. Хутка i абы-як (зрабіць што-н.). Мы пашлі, шурамбураму мяхе, у кучу [нагарнулі зерня]. Амбілеўцы Шчуч. ЯЗЫКІ ПАПРАГЛЫКАЦЬ. Перастаць гаварыць, замоўкнуць. Ну вы не маўчыця, гаварыця што, а то вы языкі папраглыкалі. Студзянец Ваўк. ЯЗЫК МЫЛАМ ПРАМЫЦЬ к а м у. Прымусіць замаўчаць каго-н. Табе што, можа язык мылам прамыцъ? А то многа пляцеш бес толку. Шадзюны Астр. ЯЗЫК ШТО ЦЭП ЛІТОЎСКІ ў к а г о. Рудзішкі Ашм. Хто-н. не ў меру балбатлівы. ЯК АПЛОЦШАЙ ПА ВАДЗЕ к а м у. Неадабр. Нічога не дзейнічае на каго-н. Іпрасіў, / маліў, а яму як аплоцінай па вадзе. Ваўкавічы Навагр. ЯК АДНОЙ КОСЦІ. Неадабр. Вельмі марудна, павольна (хадзіць, рабіць што-н.). Ходзіш як адной косьці, памярці можна, чакаючы вады, пакулъ прынясеш. Пеляса Воран. ЯК АДЫМАЧКА. Асудж. Вельмі брудны хто-н., вельмі бруднае што-н. У яго швэда як адымачка, мусі, жонка ніраха. Лелюкі Іўеў. ЯК БЛУДНАЯ АЎЦА. Зусім (адзін). Маю сямнацаць праўнукаў i дзесяць унукаў, усіх помогала гадаваць, a ціпер адна як блудна аўца. Жыву ў сваім доме, трымаю кватэранку, якая мне i дапамагае. Улезлы Ваўк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 381  ▶