У САМЫМ РОЗУМЕ. Своечасова, у прыдадтным для гэтага ўзросце (ажаніцца, выйсці замуж). Маладзец хлопяц, у самым розуме ажаніўся, / добро жывуць. Каталева Навагр. УСЁ НУТРО ВЫЕСЦІ к а м у. Асудж. Страшэнна надакучыць каму-н. чым-н. Ёи мне за цэлы готусё нутро выяў сваімі просьбамі. Райца Карэл. ФЭЛЯ ЗАРУБСКАЯ. Асудж. Нерастаропная, разяватая жанчына. Чаго стаіш рот разявіўшы, Фэля ты зарупска, помогай во курыцу лавіць! Індура Гродз. ХАЙ БОГ (БУГ) БАРОНЩЬ (КРЫЕ, КРЭЯ, КРЫЕ-РАТУЕ). Выкл. Выказванне папярэджання, засцярогі ад чаго-н. непажаданага, непрыемнага. Завядуць на ток, разъдзенуцъ наголо i бізунуюць. Скінуць штаны, скінуць с ар очку, усё скідай i лажыса на ток. А там только як цапамі якімі, аш німожно гаварыць, хай Бог бароніць як. Сухары Гродз. Усё было / усё прайшло. Цяпер толькі п 'яніцы валяюцца. Перавярнулася усё на съвеце. Хай Бох крыя! Старынцы Бераст. А матку яе забралі i забілі. Хай Бох крые. Лявонавічы Дзятл. Хай Бух крэя, як жылі. Пасъля вайны была бяднота, адналічно жылі. Вострава Зэльв. Што было ў кого намалочано, забралі ўсё да крышкі. Усё пражылося, хай Бух крэя. А ціпер, ля, голу землю прадаюць. Шурычы Свісл. Hi ведаю, чаму гэта ў ксёншках ці ун па цілівізару так страшна, а хай Бох крыя-ратуя, пра немцаў гаворацъ. Янапаль Воран. ХАЙ ЯГО (ЯНО). Выкл. Выказванне адмаўлення чаго-н. Сначала было трудна, хай яго, было работы. Мількаўшчына Гродз. Я гавару, не хачу; выпісаў, та знаю, а прасіцца упражы ў Марціна, хай яно. Амбілеўцы Шчуч. ХАЙ ЯГО (IX) ХАЛЕРА ВОЗЬМЕ. Выкл. Выказванне незадавальнення, нязгоды, адмаўлення. Хай яго халера с такой жызьню, нацярпеліся людзі гора ў вашу. Вялікая Бераставіца Бераст. А што песьні цяпер съпяваюць, та хай іх халера. Ужо ўнук з Гронна як прыедзе, як уключыцъ свой махнітахон, та хоцъ ты с хаты цякай. Пагранічны Бераст. Цяшко было ваяваць с немцам, хай яго халера возьме. Кордзікі Бераст. ХОЦЬ ВОКА КАЛІ. Вельмі (цёмна). Раз ноч была на двары. Цёмна было хоць вока калі. Альхоўка Астр. ХОЦЬ ЗУБАМІ КАПАЙ. Вельмі цвёрдая (зямля). Чуцъ накапала кошык бульбы, зямля хоць зубамі капай. Шадзюны Астр. ХОЦЬ 3 ХЛЕБАМ ЕШ. Адабр. Вельмі добры, лагодны, з мяккім характарам. I ні думай, выхоць замуш, хлопяц - хоцъ с хлебам еш. Рудаўка Сл. ХОЦЬ НА КАРТАЧКУ ЗДЫМАЙ. Адабр. Вельмі прыгожы, прывабны. Унучка прыехала, намалёваная, убраная, хоць на карточку здымай. Яманты Лід. ХОЦЬ НА КУЛАК СЛЁЗЫ BI. Выказванне адчаю з-за цяжкага, безвыходнага становішча. Цяшкая доля жаночая, хоць на кулак сьлёзы ві. Хвінявічы Дзятл. ХОЦЬ ПЭНКНІ. Абавязкова, нягледзячы ні на якія абставіны. Усё сама. Ён едзе ў Мікшавічы, колоды вязе, а язь дзецьмі хоць пэнкні. Пераганцы Воран. ХОЦЬ ТАНЦУЙ. Вольна, прасторна, шмат месца дзе-н. Дастрош ганак, то месца хваціць, хоць танцуй. Пеляса Воран
11 👁