Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
ПРЫ САВЕТАХ. У часы савецкай у лады. Кал i вучыліся пры саветах, то тых, хто меў два - чытыры класы, атсаджвалі назад. Залацеева Зэльв. РАБАКІ ТОЧАЦЬ к а г о. Неадабр. Хто-н у пастаянным руху, не можа ўседзець на адным месцы. Ш аднае мінуты ні можаш пасядзець - то тубы, то сюды. Цібе шторабакі точацъ? Амбілеўцы Шчуч. РАЗЯВЩЬ РОТ. Пачаць спяваць. Весяло было - уся маладзёш па кампанях, весь сьвет ат песъняу дрыжаў, а ціпер нідзе ніхто рота ні разьзявіць, анно цілівізарьіу болый ніякай вясёласьці няма. Малыя Азёркі Маст. РВАЦЬ НА СВАЁЙ ГАЛАВЕ ВАЛАСЫ. Адчайвацца, вельмі моцна перажываць. А проз два гады аж валасы на сваёй галаве рваў, чаму я так мучыў сваю сям 'Юу бо як прышлі саветы, то ўсю зямлю панскую раздалі на Пуцэвічы / Кміцянку. Пуцавічы Навагр. САМ ПРАЗ СЯБЕ. Самастойна, без чыёй-н. дапамогі. Бацька твой у Куцю радзіўся, тому ён такі шчасьлівы, у школу хадзіў, пайдзеш, ту выхваляны ад усіх учыцялёўу i тут на мейсцу, i ў цехніцы, i ў акадэміі. Многія i самыя npac сібе падабіваліся. Поліпніца Воран. СВЕНТЫ ПЭНДЗАЛЬ. Іран. Чалавек, які прыкідваецца набожным. На гэтага сьвентага пэндзаля глядзець ні магу. У касьцелі ўжэ ш такі набожны, а выйшаў с касьцёлу-мат на маці. Амбілеўцы Шчуч. СТО РУБЛЁЎ УБЫТКУ. Неадабр. Той, з каго няма ніякой карысці, а толькі адны непрыемнасці. 3 ім няможна што-нібуць рабіць, толькі мяшая, ні чалавек, а сто рублёўубытку. Каркуцяны Воран. СТЫДЛІВЫ носэк. Від пакаёвай расліны. A які быў вазон у пана курчык, стыдлівы носэк называўся, як даткнешся, так ён скурчыцца, а як адыдзеш, ізноў распусьціцца. Новая Спуша Шчуч. СУКАНУЦЬ ВІЛЫ Ў БОК. Наслаць на каго-н. чары, праклён. Нетто ні палучаяцца, як нехто сукануў вілы ў бок. Мачуліна Ваўк. СЦЕРАБІЦЬ ПРАЗ ЛЭБ. Ударыць чым-н. каго-н. Адыдзіся ад мяне, бо як сьцераблю проз лэп, то больш ні захочаш. Каркуцяны Воран. ТАКОЕ БЕДЫ. Няхай будзе так. Я гаварыўшака, чаго прыехаў сюды, а гэты дзет усё слухаў, па кабінеце пачаў хадзіць туды-сюды, а потамака сказаў мне: "Едзь дахаты. Такое беды! Усёўцябе добра будзя". Забагонне Зэльв. ТАЧЫЦЬ МУРКУ. Асудж. Гаварыць абы-што, несусвеціцу. Што ты мне тут мурку точыш, слухацъ ужэ ні магу! Райца Карэл. У ДЫМІНУ. Асудж. Вельмі (п'яны). А ціпер сьпіўся мужык. Бывая, што нядзелямі п уяны ў дыміну. Дубна Маст. У ЗАПАЛЫ. У нешта спрэчнае, рызыкоўнае, небяспечнае (палезці). Нагаварыў чаго ні трэба, посьля толькі паняў, што дарма полез у запалы. Руда Я варе кая Дзятл. Б у л ь б а У МУНДЗЯРАХ. Звараная ў лупінах. У аўторак елі бліны (хто ш чым) і na блінах ну ŭ яшчэ там што - крупы; у сераду была бульба ў муньдзярах. Вялікія Яцыны Астр. У ПЕРШАЙ УСТРЭЧЫ. Стрыечны. А мой брат у першуй устрэчы ў парцізаны пашоў. Рутка II Навагр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяны
9 👁
 ◀  / 381  ▶