НІ ГАЎ HI КУКАРЭКУ. Ніякой жывёлы (не мець, не трымаць, не гадаваць). Нашыя настаўнікі ніякай жывіны ні маюць, ні гаў ні кукарэку. Галубы Маст. HI РУБІНКІ. Зусім нічога. Як памерла мама, то мне ні рубінкі ні далі. Тракелі Воран. HI СЯК HI ТАК. Неадабр. Недарэчны, несур'ёзны, няварты. Тады пашла ўжэ на той замуш, той замуш мой некі ні сяк ні так. Зарудаўе Маст. НІЦ САБЕ. Неблагі, нядрэнны, даволі добры. Я была дзеўка так, ніц сабе, можно сказаць, нарасхват. Сухінічы Маст. НОГІ АДПУСЦЩЬ. Адпачнуць. Зайшла ў хату ногі атпусьціць, кап потым зноў пайсьці на дзялку. Руда Яварская Дзятл. НЯХАИ ЯНО ПРАВАЛЩЦА. Выкл. Выказванне незадавальнення, адмаўлення. Сем, праўда, многія паканчалі, а болыи рэтка хто вучыўся. У дома трэ булорабіць. Ат, няхайяно праваліцца такоя жыця. Мастаўляны Лід. ПАВАРОТ ДА ВАРОТ. Катэгарычную адмову (даць). Галава ягоная су сем нічога не варыцъ. 1 дала маладая яму паварот да варот. Хадзявічы Сл. ПАД ІГОЛАЧКУ. Выдатна, найлепшым чынам (падагнаць, дапасаваць). Я свой паношаны сарафан так падагнала пад іголачку - стаў усё роўна як новы. Пеляса Воран. ПАД ПАЛЯКАМІ. У часы польскай улады, у перыяд з 1921 па 1939 гады. Пад полякам i я была, канемно, то я дваццаць чацьвёртага года, а война стала ў трыццаць дзевятум. Вялікія Сцяпанішкі Маст. ПАД ХАЛЕРУ. Выкл. Выказванне адмоўных адносін да чаго-н. Гэта ш Саьиык так далёка ягону цэп прыляпіў пат халеру, трэба п было каля дзъверы. Скідзель Г родз. ПАЙСЦІ ПАД ВЯНЕЦ. Зарэгістраваць шлюб, выйсці замуж. Рана я замуш выскачыла. Толькі сямнаццаць гаткоў стукнула, як пайгила пад вянец. Г незна Ваўк. ПАПАСЦІ ПАЛЬЦАМ У СРАЧКУ. Груб. Гаварыць ці рабіць што-н. неўпапад, недарэчна. Ага, угадала... Попала пальцам у срачку... Ты ш, мусі, як стоўпу гэтай мацімаціцы. Зэльва Зэльв. ПЛЮНЬ ДЫК ЗАШЫПЩЬ. Хто-н. вельмі раззлаваны, раздражнёны. Зь ім ні пагаворыш. Раве, крычыць. Плюнь на яго дык зашыпіць. Навасёлкі Ашм. ПЛЯСКАЦЬ ГУБАМІ. Асудж. Гаварыць пустое, балбатаць. Ш тоўяе за работа - пляская губам i з ранку да вечара. Навасады Свісл. ПЕРАЦЯГНУЦЬ ПРАЗ ВОЧЫ. Ударыць каго-н. чым-н. Зарас во як перацягну праз вочы гэтым ручніком, то скора ты мне тут апсядзяш. Косцевічы Астр. ПРАЙСЦІ ПРАЗ МЕДНЫЯ ТРУБЫ. Многа зведаць у жыцці, пабываць у розных цяжкіх абставінах. Я вялікая мучаніца, прайшла праз медныя трубы, попала мне грэлянка ў губы; cnaci, Госпадзі, міне. Заполічы Свісл. ПРЫ ПОЛЬШЧЫ. У часы польскай улады, у перыяд з 1921 па 1939 гады. Раскажу вам, дзеткі, як жылі пры Польшчы. Булкі i цукерак ніколі ні ела. У сем гадоў трэбало ў школу хадзіць i каровы пасьвіць. Галубы Маст. Так вот, гэта завіўка пры Польшчы натто дорого стоіла: два злотыя. Андрэевічы Ваўк
Дадатковыя словы
несурёзны
5 👁