Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
МОРДУ КЛІНАМ НОС ТРАМПЛШАМ. Груб. Заганарыцца, зафанабэрыцца, зазлаваць. Я ёй сказала, што так нелъга рабіць, а яна морду клінам нос трамплінам i пайшла. Гродзі Ашм. НАДУЦЬ ПЫЦУ. Пакрыўдзіцца, надзьмуцца. Ну чаго ты ўжэ надула пыцу, што я такоя сказала? Зэльва Зэльв. НА КАНЯХ. Вельмі злосны, раз'юшаны. 3 начальством пасварылася, то зноў прыйшла на конях. Зэльва Зэльв. НА НАЖЫ ІСЦІ. Вельмі модна, рэзка, бескампрамісна сварыцца. Так началi вадзіцца - ні разьняць, на нажы ішлі. Бялужышкі Воран. НА САБАКУ ВЫЙСЦІ. Асудж. Распусціцца, разбэсціцца. Толку зь яго ужо мала, ёнужо на сабаку вышаў. Падольцы Астр. НА НЕТ. Зусім, поўнасцю, дашчэнту. Дзяўчына якая ладнейша, то узлы вечар танцуя. Здояць яе хлопцы на нет. Ціхаволя Свісл. НА НОГІ ЎПАСЦІ. Не магчы хадзіць з-за хваробы ног. Я кап ні асьлёпла, та яшчэ рабіла п, а дзет зус 'тужэ на ногіўпаў. Мардасы Шчуч. НА ПАМЯЦЬ НАСТАЦЬ. Успомніцца. Чаму Усялюп называюцъ? На памяць настало, людзі казалі: Усялюп - усе любяць тоё мейсцо, тому Усялюп. Уселюб Навагр. НА САБАЧЫЯ ГАЛАСЫ. Вельмі позна, несвоечасова (пасеяць, пасадзіць што-н.). Дзіва што малыя буракі, яны вырасьці ніўсьпелі, бо пасеялі на сабачыя галасы. Пеляса Воран. НА СЁМЫЯ (НА ДЗЕСЯТЫЯ) СУТКІ д а х о д з i ц ь. Неадабр. Не адразу, са спазненнем, з цяжкасцю (усведамляецца кім-н. што-н.). Да яго даходзіць як да уткі - на сёмыя суткі. Бародзічы Зэльв. Ты такі тупы, што да цібе як да вуткі даходзіць на дзісятыя суткі. Краснасельскі Ваўк. НА ТОЙ РАЗ. Часова. Анно потым быў перагаворшчык, аўстрыец, ат нас тут быў, вельмі ў немцаў прасіў i атстояў, што людзі добрыя, што німа тут парцізанаў. I гэто нас атпусьцілі на той рас. Малыя Азёркі Мает. НЕ ВУЧЫ СТАРОГА КАТА СМЯТАНУ ЗЛІЗВАЦБ. Незадав. Не лезь са сваімі парадамі, павучаннямі. Каму ты гаворыш? Мне, як рабіць? Ш вучы старого ката сьмятану зьлізваць. Суботнікі Іўеў. НЕ ІДУЦЬ РУКІ. Не хочацца рабіць што-н. Hi йдуць рукі бураке палоць. Уселюб Навагр. НЕ ПЯРЭЛІЎКІ. Справы сур'ёзныя ці небяспечныя. Яны хацелі паплысьці пад мост, ужо відаць, што тут ні пярэліўкі. Голдава Лід. НЕ Ў ДОЎГІ ЧАС. Хутка. Так i гадаваліса ўсе разам, калі горш, калі лепей, a ніў доўгі час бацько таксамо адышоў на той сьвет. Адэльск Гродз. НЕХ ЯГО ПЁРУН. Выкл. Выказванне незадавальнення ці адмаўлення чаго-н. Нех яго пёрун, якмы дасталі. Тата нас пагнаў уперадзе сябе, а мы нясьлі гуркі. Кямелішкі Астр. НЕХ ЯГО ХАЛЕРАЧКА. Выкл. Выказванне незадавальнення ці адмаўлення чаго-н. Нех яго халерачка з маім жыцям, успамінаць ні хочацца. Вялікія Масушыны Свісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разюшаны, сурёзныя
6 👁
 ◀  / 381  ▶