Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
I 3 БОГАМ НА ТЫ. Дасужы, разваротлівы, прабіўны хто-н. Кап жыц трэба хітрэйшым быць. Во, Валючыха, яна i з Богам и а ты. Ашмяны Ашм. IKOTA ЯГО БЯРЫ. Няхай будзе так, можна пакінуць без увагі. А ікота яго бяры, ні прымоў, то хай як хоча сабе. Алекшыцы Бераст. КАБ ПЕРУНОМ ЗАЙШОЎСЯ. Выкл. Груб. Выказванне незадавальнення кім-н., кепскага пажадання каму-н. Каб ён ужо перуном зайтоўся! Колькі ён мне нерваў перапаліў, гадасъцъ гэта! Каркуцяны Воран. КАБ ЯГО. Выкл. Выказванне адмоўных адносін да каго, чаго-н. Калісь добра было, i не сварыліся, ніхто ні гаварыў, што бедна, a ціпер усё адно трэба за багацтва, капяго. Ражкі Свісл. КАЛХОЗНАЯ ПРАЎДА. Іран. Той, хто ведае ўсе мясцовыя навіны. От жа колхозная праўда, нічога ад яе ніўтоіш. Малі Астр. КІНЬ ДУРНОЕ. Супакойся, не хвалюйся, не гавары глупства. Кінь дурноя, будзім жыць, нешта будзіць. Яцыны Астр. КІШКІ МАРШ ТРУБЯЦЬ у к а г о. Каму-н. вельмі хочацца есці. Кажды дзень давай табе есьці. Сёньня ні дам, кішкі марш хай трубяцъ. Зачэпічы Шчуч. ЛАЖЫЦЬ У ЗЯМЕЛЬКУ к а г о. Хаваць, адпраўляць у апошні шлях каго-н. Сама срашна дзетак сваіх лажыцъ у зямельку. Ш дай Бох кому перажыцъ такоя! Янапаль Воран. ЛЕДВА ШОРЫ ЦЯГАЦЬ. Быць слабым, знясіленым. Нарабілася за дзень, штоледва шоры цягаю. Бібікі Зэльв. ЛЕЗЦІ НА РАЖНО. Рабіць што-н. рызыкоўнае, не думаючы пра вынікі. Не лесъ на ражно, ні заядайся з гэтым п'яніцам, ён жа ўдарыць можа. Кулёўшчына Мает. ЛІХО ЯМУ (ЁЙ, IM). Выкл. Выказванне незадавальнення, абурэння, злосці i пад. А калі немцы прыяжджалі ўначы, то ўсе ўцякалі, бо баяліся, што будуць рэзаць. А яны, ліхо ім, кулътурныя былі. Калядзічы Ваўк. МАЕШ БЯДУ. Не хвалюйся, не перажывай, няма падстаў для хвалявання, перажывання. От, маяш бяду, ніўтопіцца, умея плаваць. Пеляса Воран. МАЕЮ РУКОЮ. Моцна, не шкадуючы (біць каго-н.). Хай у вас пагадуяцца, а як шкоду зробіць, та ні шкадуйця, беця моею рукою. Бабіна Гродз. МАЗГОЎ ШТО Ў КУРЫЦЫ ў к а г о. Зневаж. Хто-н. неразумны, бесталковы. У яго мазгоў што ў курыцы. Верцялішкі Гродз. МАТКА АПУСЩЛАСЯ ў к а г о. Хто-н. вельмі разгубіўся, спалохаўся. Як пачуў я ад яго гэту новасьцъ, таўміне й матка апусьцілася, думаю, конец мне прышоў. Новая Руда Гродз. МЕЦЬ МОДУ. Быць схільным рабіць што-н. Мама вельмі перажывала, кап нас немцы за якую шкоду ні пазабівалі, бо ім што ні так зробіш, то ўсё мелі моду растрэльвацъ. Алекшыцы Бераст. МЕЦЬ ПАВАДЗЭННЕ. Карыстацца поспехам у каго-н., увагай з боку каго-н. А Бладысь наш відны быў, меў павадзэньне ў дзяўчат. Лаздуны Іўеў. Хлопцаў ту дужа мела, ладная была, на кожнай вечарыне павадзэне мела. Навасады Воран
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяніцам
9 👁
 ◀  / 381  ▶