ЗАЛЩЬ ЗЕГРЫ (ЗРЫНЫ). Груб. Напіцца спіртнога. А ціпер сьпіўся мужык. Бывая, што нядзелямі п 'яны ў дыміну. Залье зегра i тады ляжыць логма. Дубна Мает. Hixmo гэтых жадных шэйгаў ні знаў - пастануцъ / дрыгаюцца. Што тут за красата? Гэта маладзёш зрыны пазалівая. Не, некалі так не рабілі. Лаздуны Іўеў. ЗАЛЩЬ КІРЗАЧЫ. Асудж. Напіцца спіртнога, знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення. Што, зноў кірзачы заліў, нічога ні бачыш!? Заполле Шчуч. ЗА МІЛЫ БОГ. Вельмі настойліва (прасіць). Я цібе за мілы Бох прашу, ні кажы толькі нікому npa гэта. Алекшыцы Бераст. ЗА НЕМЦАМ (ЗА НЕМЦАМІ). У час нямецкай акупацыі, у перыяд з 1941 па 1945 гады. Я за немцам i замуги вышла, але маяго мужика на вайну сразу забралі. Гарнастаевічы Свісл. За немцамі людзі страдали Да вайны мелі кусок на коленях, i лепяй было рабіць, урожай быў лепты. Старынкі Шчуч. ЗА ПЕНКНЭ ВОЧЫ. Бескарысліва, дарэмна, выяўляючы толкі сімпатыі да каго-н. Hi за пенкнэ вочы ён яеўж онкі хацеў брацъ. Поразава Свісл. ЗА ПОЛЬСКІМ (ЗА ПОЛЬСКІМІ, ЗА ПАЛЯКАМІ). У часы польскай улады, у перыяд з 1921 па 1939 гады. Рас кажу, як за польскім жылі, якія гаспадаркі былі. Петрымаўшчына Іўеў. А я за польскім пацалавала старосту ў ногі, то ўзяў у гаспадарчую школу. Галубы Мает. Помню, у школу хадзілі. Чатыры закончила. У першы клас пошла за польскімі, перашла ў другі за польскімі. Кордзікі Бераст. Помню, як у школу пашоў, пашоў я за палякамі, а кончыў пры советах. Бердзікі Ваўк. ЗА СЕМ ДУРНЫХ. Вельмі напружана, высільваючыся (працаваць). Рабіў за сем дурных. Двоя коней, i арэ - пара верня. Уселюб Навагр. ЗГРАКАМ ЛЯЦЕЦЬ н а к а г о. Нападаць на каго-н., сварыцца з кім-н. Са сьвякрухай жылі- усё згракам на міне ляцела. Пат старасъць памякчэла. Памярла яна, пустаўхаці стала. Красулі Шчуч. ЗГРАЧОМ У ВОЧЫ ЛЕЗЦІ. Назойліва прыставаць, дакучаць. Зграчом у вочы лезя, ні адбіцца ад яго. Ашмянцы Шчуч. 3 МАЛОГА. 3 маленства. Вучыла маці ўсё рабіць з малого, кап пасьля ўсё ўмелі. Казловічы Зэльв. 3 МУНДУРАМІ. Звараная ў лупінах (бульба). Варылі бульбу з мундурамі, тады ставілі саладуху, ну такую рабілімы i елі c халадніком. Лаздуны Іўеў. 3 СВАІХ ПЯЦ1 ПАЛЬЦАЎ. Сваімі сіламі, з працы сваіх рук. Замуш вышла тожа за cipamy, жыў пры мачасі, памахчы ні было кому, усё c сваіх пяці пальцаў нажывалі. Навасёлкі Сл. 3 СЯДЗЯЧАГА КАТА в ы p а c ц i. Насмешл. Невысокім, нізкарослым. Вырос сь сядзячага ката, а да дзевак, глядзі, паткі. Дзевяткаўцы Ваўк. 3 ЦЕМНА СВЕТУ. 3 самага ранку. Іду на работу сь цемна сьвету, i так кожны дзень. Барацін Карэл. ІДЗЬ ДА ДУПЫ СПЕВАЦЬ. Выкл. Груб. Вказванне злосці на каго-н., незадаволенасці кім-н. Атхіліса ты ад маёй галавы! Слухаць цібе ні хачу, іць да дупы сьпеваць! Бабіна Гродз
Дадатковыя словы
апянення
7 👁