Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
ДАВАЦЬ ГАНЬБУ. Адмаўляць каму-н. пры сватанні. Васілько гэта мне и кажа, што запытаў у бацькі дазволу брацъ мяне ў жанке. Бацъка так яму сказаў: да Мані ганьбы не даю, алешака яна малы пасаг мае. Васілевічы Сл. ДАВАЦЬ НА ЗАПАВЕДЗЬ. Рэгістравацца ў царкве ці касцёле для ўступлення ў шлюб. На другую суботу паехалі, долг на запавець i згулялі васэля. Попішкі Астр. ДАВЕСЦІ ДА ЛЮДУ к а г о. Дапамагчы каму-н. заняць трывалае ці высокае становішча ў жыцці. Выгадавала дзетак, давяла да люду, цяпер на пеньсі, гадую ўнукаў i праўнукаў. Малыя Сцяпанішкі Маст. ДАЙ БОЖА РАДЫ. Вельмі многа. Рабілі дай Божа рады. Галынаны Ашм. ДА ХАЛ ЕРЫ. 1. Вельмі шмат. Верачка i Зойка ўсё каля міне. Памагалі гарот палоць, да холеры цыбулі мы кожны гот садзілі. Дубна Маст. 2. Вельмі. А Сьцяпан быў хлопцам красівым, да холеры красівым. Бярозаўка Лід. ДАЦЬ ДРАПУ. Уцячы. Зразу даў драпу, як убачыў дзяцъку. Куляшы Ш ч у ч. ДАЦЬ СВЕНТЫ СПОКУИ к a м у. Адчапіцца ад каго-н., не назаляць каму-н. Дзеці, дайця мне сьвенты спокуй, i без вас кругам галава йдзе. Кадыш Г родз. ДАЦЬ У ГРЫЗЛЫ к a м у. Пабіць, пакараць каго-н. Так даў Васілю ў грызлы, што тойлець ачуняў. Падольцы Астр. ДЗЕНЬКУЯ БОГУ. Вельмі добра. А Тадзюк нават на poeap быў забыўмыся, успомніў npa яго ночай дый думаіць: "Дзенькуя Богу, што ногі ўвалок, а то могло быць i горай". Падольцы Астр. ДРОТ ЗАВЯСЦІ д з і к у, дз і к а м. Жарт. Застрэліць. - Дзікі ў бульбу ходзяць, рады німа. - Трэба ім dpom завясьці. Hi знаяш, што рабіць. Вазьмі стрэльбу, патпілнуй, i больш хадзіць ні будуць. Бабіна Гродз. ДУСІЦЬ КАМАРА. Гумар. Спаць. Дзеда ні відаць, таму што дусіць камара ат абеда. КанвелІшкі Воран. ДУШУ СТРАВІЦЬ. Расхваляваць, растрывожыць. Прыйшла тут, душу стравіла, што хочаш, то i рабі. Г анчары Лід. Ё-МАЁ. Выкл. Выказванне розных пачуццяў. О ё-маё, сколькі траціць на мяне грошай государства. Жытомля Г родз. ЗА ДАЛЁКІ СВЕТ. Далёка. Я, як маладою была, то хадзіла, кап навучыцца крою да одной удавы. Хаця й далековата яна жыла, але ш i хадзіла за далёкі сьвет. Равіны Карэл. ЗА ДЗЕНЬ НЕ АБЫДЗЕШ к а г о. Іран. Хто-н. вельмі тоўсты. Гэта баба, як гара, яе за дзенъ ні абыдзяш. Карэлічы Карэл. ЗАДРАЦЬ ХЛЮБАЎКУ. Асудж. Важнічаць, несці сябе высока. Такіўжэ ганаровы, задраў хлюбаўку i ходзіць, як пятух. Масаляны Бераст. ЗА КАЖДЫМ РАЗАМ. Рэгулярна, кожны раз. Часто ў яе зьбіраліся бабы сь сяла. Глаўно, набіралі с сабой работы, сьпіцамі плёнтаць, вышываць, маткі матацъ. Дзяўчаткі мае за каждым разам бегалL Сурынка Сл. ЗАКРЫЦЬ СВОЙ ВАФЕЛБНІК. Груб. Замоўкнуць. Закрый свой вафельнік, холера старая, усюды табе дзело! Скідзель Г родз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
24 👁
 ◀  / 381  ▶