БРОНЬ (БРУНІ, БРЫНЬ) БОЖА. Выкл. Выказванне перасцярогі ад чаго-н. непажаданага. У тваёй мацяры, моё ты дзіцятко, адзінаццаць было, а ўсе i дагледжаныя, i ніхто благого слова, бронь Божа, ні скажа. Райца Карэл. Там паролі трэскай, каб Божа бронь, якое болота. Гродзі Ашм. На сталох зафша, дзеткі мае, хватала ядзеня. А ведаяце вы, чаму, бо усе смогла i добра працавалі на сваей зямелъцы. / не пілі людзі. Бруні Божа, як тэрас. Енчы Воран. Цяшка было одной дзяцей гадаваць. А брынь Божа вас, дзеткі, ат такой долі. Гнезна Ваўк. Сала, жыру брынь Божа ні елi ў пост. Званкі Свісл. БРУХ МАРМОЧА ў к а г о. Каму-н. вельмі хочацца есці. У міне ўжо брухмармоча, бо зраня нічогі ні еў. Пеляса Воран. БУРКАЛЫ ВЫРАЧЫЦЬ. Груб. Глядзець здзіўлена шырока адкрытымі вачыма. Што буркалы вырачыў?! Ні бачыў хворага чалавека, то паўзірайся! Дзешкаўцы Свісл. ВАЗІЦЬ ЖЫДОЎ. Седзячы, матляць спушчанымі ўніз нагамі. Hi вазі жыдоў, сядзі спокойно, а то толькі вецяр na хаці ганяяш. Бародзічы Зэльв. ВАРУШЫ БАТОНАМІ. Фам. Ідзі хутчэй. Варушы батонамі, а то наступлю на пяты! Лелюкі Іўеў. ВАРУШЫЦЬ ПАРШНЯМІ. Спяшацца ісці. Трэба быстрэй, бо без нас пачнуць. Варушы паршнямі! Навасады Свісл. ВЕЦЕР ПАД ШАПКАЙ ГУЛЯЕ ў к а г о. Неадабр. Хто-н. неразумны, някемлівы, бесталковы. Знайшлі каго слухаць, у яго яшчэ вецяр пат шапкай гуляя. Алекшыцы Бераст. ВОЙ ЛЮДЗЯЧКІ. Выкл. Выказванне розных пачуццяў: здзіўлення, захаплення, абурэння i інш. Штосяка прыехалі гэтыя тоўстыя кіньдзюкі з раёна i пазабіралі ўсё, што было: гоўца, каровы, курэй, гусей. Я, кажа, прасілася - не рушце нічога, а яны не ўслухаліся. Вой людзячкі! А што-то, скажытыся, нарабілася. Забагонне Зэльв. ВОЧЫ 3 АРБІТЫ ВЫЛЕЗЛІ ў к а г о. Хто-н. вельмі модна здзівіўся. Калі ўбачыла міне с хлопцам, у яе вочы з арбіты вылязьлі. Жытомля Гродз. ВОШ ПУСЦІ ТО ЗНОЙДЗЕШ. Вельмі рэдкая трава, усходы i пад. Дзе табе будзя тоя малако, калі гэта паша - вош пусьці то знойдзеш. Пеляса Воран. ВУЖАКА НА ЯЗЫКУ НЕ ЎСЕДЗІЦБ у к а г о. Хто-н. вельмі гаваркі, дасціпны. У маёй цёткі вужака на языку ні ўседзіць, любому дасьць здачы. Воўпа Ваўк. ВЫВЕСЦІ ДА ЛЮДЗЕЙ. Дапамагчы каму-н. заняць трывалае або высокае становішча ў жыцці. / от пражылі ўсё жыце, i дзетак вывелі да людзей. Ціхаволя Свісл. ВУГЛЫ АБСІКАЦЬ. Абразл. Не прымаць актыўнага ўдзелу ў чым-н. (звычайна ў танцах). Чаго ты ходзіш у той клуп? Ты ш ні танцуяш нават, адно вуглэ апсікаяш. Райца Карэл. ГАВАРЭЦ МЕЛЯШОЎСКІ. Неадабр. Чалавек, які гаворыць павольна, расцягнута. Гэты гаварэц меляшоўскі як пачне цягнуць, от нудна слухаць. Ваўкаўцы Лід. ГАРБУНКА ЗДЫМАЕ к а г о. Неадабр. Хто-н. модна крычыць. Чо це горбунка здымая, чаго ты крычыш немым голосам?! Ліцвінкі Гродз
21 👁