АДНЭЙ ХАЛЕРЫ к а м у. Не мае значэння, усё роўна каму-н. Ямуўжэ аднэй халеры, ці жыць, ці паміраць. Пракопавічы Гродз. АДНЫ ЧАРЫ ЗАСТАЛІСЯ ад к а г о. Хто-н. вельмі схуднеў, золажэў. Паем вазьмі, ат цябе адны чары засталіся. Куцэвічы Карэл. АДУРА НА ГОЛАУ. Што-н. вельмі клопатнае, надакучлівае. Ужэ старая, сама ні можа, патрэбиа ёй гэта адура на голау. Самуйлавічы Мает. АД СЦЯМНА ДА СЦЯМНА. Цэлы светавы дзень. Хоць было мало зямлі, але біс хлеба н\ былі дзеці, ні галадалі i самі, хватало ўсяго, рабілі ат сьцямна да сьцямна, як біс працы німа каляцы. Мацвееўцы Ваўк. АЖ ОЧЫ НАВЕРХ ПАЛЕЗЛІ ў к а г о. Хто-н. вельмі моцна спалохаўся. Як увідзяў яго, у міне аги очы наверх палезьлі. Слабада Астр. АЖ ПЯТЫ ЗАБРАШЧАЛІ. Вельмі хутка (пайшоў, пабег). Як долг яму, та паіниоў аш пяты забратчалі. Падлабенне Гродз. АНДАРАК У ЗУБЫ. Сабрацца (i...). Гэта Гануля андарак у зубы i бяжыцъ бягом да дарогі, думае, мо што зрабілася ў хаці. Замасцяны Шчуч. АРШЫНАМ МЕРАЦЬ к а г о. Біць, лупцаваць каго-н. Сваю жонку чуць ні кожны дзень аршынам мерая, іякяна церпіць. Зэльва Зэльв. БЕЗ АГНЮ АЛАДКІ ЖАРЫЦЬ. Рабіць што-н. без неабходных умоў, сродкаў, прыладаў працы. Ну й выбраўсяў поля, матычкі нават ніўзяў, будзя біз агню алаткі жарыць. Крэва Смарт. БЕЗ НОГ. Вельмі стомленым, ледзь (прыйсці). Бяс нох прыгала дахаты з грыбоў, так зацягалася за дзень. Пеляса Воран. БЕЗ ХВІГІ НЕ ПАДЫДЗЕШ д а к а г о. Іран. Хто-н. ганарысты, фанабэрысты, задавака, зазнайка. Гэта такі начальнік, да яго біс хвігі ні падыдзят. Гарадзішча Воран. БЕЛЬМАКІ НА ЛОБ ВЫЛЕЗЛІ ў к а г о. Груб. Хто-н. вельмі моцна здзівіўся. Такоя ўбачыў, што аш бяльмакі налоп вылязьлі. Поразава Свісл. БІЗКЖ І ВЫЛУПЩЬ. Груб. Сама вінавата, ты ш ні дала ні слова ўставіць, наляцела, як шалёна, бізюкі вылупіла, страх паглянуць было. А тэрас я вінавата. Амбілеўцы Шчуч. БІНДЫКІ МАЯЦЬ. Асудж. Гультаяваць, бяздзейнічаць, займацца пустымі справамі. А ён тылько біндыкі мая, нічого ні хоча рабіць. Эймінаўцы Бераст. БОЖА Ш МОЙ БОЖА. Выкл. Выказванне розных пачуццяў. Калi ехалі да шлюба, вое чуць ні перавярнуўся, куфар мой аткрыўся - гэта ні павязе, значыцца, маладым. Ну й што, так i жыла, як выходзіла. Аж Божа ш мой Божа, хто ведаў, як лепяй. Дубаўцы Ваўк. БОЖА ШЧЭЖ. Выкл. Выказванне засцярогі ад чаго-н. непажаданага. Ніхто ні ведая, як там што было, але назаўтра найшлі ўсіх гэтых Вайцюлёў парэзаных, Божа шчэж, крыві поўхаты, хоць рандэлъкам вычэрпвай. Шутавічы Смарт. БРАЦЬ (УЗЯЦЬ) НА ГРУДЗІ. Піць, выпіваць (спіртное). Мы й так, i гэтак, а ён ніяк ні бярэ на грудзі, кажа, ні пю; Ой учора ўзялі на грудзі, хай яго холера, яшчэ й ц'тер н/ магу прысьці да сібе. Новая Руда Гродз
Дадатковыя словы
зблажэў, паінйоў, цтер
12 👁