Р А З Д З ЕЛ II. Ф Р А З Е А Л О Г І Я M.A. Даніловіч 3 ДЫЯЛЕКТНАЙ ФРАЗЕАЛОГІІ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ У падборку ўключаны фразеалагізмы, запісаныя ў 2000 - 2006 гг. пераважна ад сельскіх жыхароў розных раёнаў Гродзенскай вобласці. Фактычны матэрыял здабыты аўтарам метадам назірання, a таксама ў працэсе непасрэднай гутаркі з інфармантамі. Часткова выкарыстаны запісы, зробленыя пад нашым кіраўніцтвам студэнтамі ў час дыялекталагічных практык. Асноўны крытэрый адбору фразеалагізмаў i фразеалагічных варыянтаў - адсутнасць іх у слоўніках літаратурнай мовы. Звярталася ўвага таксама i на тое, каб у падборку не трапілі фразеалагізмы, адзначаныя ў нашым "Слоўніку дыялектнай фразеалогіі Гродзеншчыны" (Гродна, 2000). АБЛУПІЦЬ ЯК АСІНКУ к а г о. Поўнасцю, начыста абрабаваць, абабраць, абчысціць каго-н. Ні ўсьпеў ад'ехаць раней, то аблупілі яго як асінку, раскулачылі. Пілкі Мает. А БОЖАЧКІ МАЕ. Выкл. Выказванне розных пачуццяў. Аднаму погадала - i ўсё праўда, другому - праўда. А Божачкі ж мае, так кожну карточку i перазнала. Лаздуны Іўеў. АБЫ ДЗІСБ ДЗЕНЬ у к а г о. Неадабр. Ніякага клопату пра будучыню. У Адама абы дзісь дзень, а заутра як Бох дасьць. Ш думая, каб надалей было. Пеляса Воран. АБЫ 3 РУК ВОН. Вельмі нядбала, недабраякасна (зрабіць што-н.). Ніколі па-люцку ні зробіць - абы з рук вон. Эймінаўцы Бераст. АВЕЧКА 3 МЯСТЭЧКА. Асудж. Някемлівы, няўважлівы чалавек. От авечка зъ мястэчка! Глядзі пільней! Малі Астр. АДЗІН ПЕНЬ ГАРЭЎ ДРУГІ ЗУБЫ ГРЭЎ. Далёкая радня. Аляксандар даводзіцца ёй ці двоюродным, ці троюродным братом, адным словам, адзін пень гарэў другі зубы грэў. Ёдкі Лід. АДНАЕ СУКІ ДЗЕЦІ. Асудж. Такія самыя, аднолькавыя. Boŭ, які Стась ціпер стаў. Сьпіўся - страх. Падабнюткі да Анэлі. А чаго ш ты хочаш - аднае сукі дзеці. Амбілеўцы Шчуч. АДНАМУ ПАНУ БОГУ ВЯДОМА. Няясна, невядома. Прагрэс ідзе, але ш да чаго дойдуць, аднаму пану Богу вядома. Вялікая Бераставіца Бераст. АДНЫМ РАЗАМ. Вельмі хутка (зрабіць што-н.). Наліла кубак малака, то адным разам выпіў. Дукойні Ашм
Дадатковыя словы
адехаць
9 👁