Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
ЯК KEPAHCKI СА ЗБАНОЧКАМ. Неадабр. Без мэты, без справы (хадзіць i пад.). Круцяцца тут як Керанскі са збаночкам, мусі, работы ш ніякай німа. Воўкаўцы Лід. П p а п а c ц i ЯК КУРАНЯ Ў ЗЕЛЛІ. Зусім, бясследна. Учора ў тапках хадзіў, асённяўжэ німа, прапаліяк кураняў зелі. Яманты Лід. ЯК МАЕ МОЦ. Вельмі моцна. Бох веда, якая гарачыня стаіць. Слонца смаля як мая моц. Волькавічы Ашм. ЯК МЫШ У НАРЫ. Ціха, спалохана, непрыкметна (сядзець). Сяджу як мыш у нарэ. Жытомля Гродз. ЯК НАКРУЧАНЫ. Увесь час, бесперапынна i напружана (рухацца, бегаць i пад.). Цэлы дзет ані сесьці, ані стаць пастаяць, столькі работы. Як устаў зраніцы, / летай як накручаны: то карова, то сьвіня, то куры. Амбілеўцы Шчуч. ЯК НА САБАЦЦЫ ПРАЕХАЦЬ. Вельмі дрэнна, няўдала (пражыць). Маладосъць наша прайшла, як сказаць аткрыта, пражылі як на сабаццы праехалі мы. Нацкава Маст. ЯК НА СТЭЛЬМАКУ ВІСЕЦЬ. Знаходзіцца ў стане няпэўнасці, няведання. Зарас калхос ня ўсім дае сена, i мы як на стэльмаку вісім, ці нам дадуць. Кулёўшчына Маст. ЯКОГА ТЫПУСА. Груб. Чаму, для чаго, з якой мэтай. Якога тыпуса ты палезяш туды. Заб'юць як камара. Эймінаўцы Бераст. ЯК САБАКА ХВОСТ ПАДЖАЎШЫ. Асудж. Спалохана, прыгнечана (хадзіць). Стыдно стало, то пайшоў як сабака хвост паджаўшы. Куцавічы Карэл. ЯК СВІННЯ Ў КАПУСЦЕ. Неадабр. Зусім не (разбірацца). Што ты яго пытаяШу ён у гэтых матацыклах разьбіраяцца як сьвіня ў капусьці. Лунна Маст. С я д з e ц ь ЯК СВЯТЫ ТУРЭЦКІ (ЯК CBEHTA ТУРЭЦКА). Без справы, без клопату. Усе стараюцца, робяць нетто, а ён сядзіць як сьвяты турэцкі. Бабіна Гродз. Чаго ты, Марыся, сядзіш як сьвента турэцка, хоцъ слово якоё скажы. Кодзеўцы Гродз. ЯК СЕНА САБАЦЦЫ. Зусім не (патрэбны). Мне твоя любоў як сена сабаццы. Вялікія Эйсманты Бераст. ЯК СЕРАДА НА ПЁНТАК. Нядобразычліва, насуплена (глядзець на каго-н.). Што глядзіш намяне як серада на пёнтак? Больцінікі Воран. ЯК СТОЎБ. Нерухома (стаяць). А ён нават добро ні ведаў, дзе яны, ну ля, пірапалохаўся, стаў як стоўп i стаяў, яго зь месца ні маглі зварушыць. Косцевічы Ваўк. Баран станя як стоўп i ніяк у хлеў ні ідзе, хоцъ ты яго за рогі валачы. Зэльва Зэльв. ЯК СТУПА. Вельмі поўная, тоўстая (пра жанчыну). Людвіна як ступа, от цяшка такому чалавеку. Яцыны Астр. ЯК СЫЧ НА ПЛОЦЕ. Надзьмуўшыся, пакрыўдзіўшыся (сядзець). Сядзіць як сыч на плоце з самагаранку, ні гаворыцъ. Лозкі Дзятл. ЯК СЯГОННЯ. Вельмі добра (помніць). А як жа ш паедзіш - порткі парваныя. Ну што ш, давай мы, помню як сягонъня, сь сястрой зашылі гэтыя порткі. Альхоўка Астр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забюць
6 👁
 ◀  / 381  ▶